раздзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.

1. Дзьмучы, дзьмухнуўшы, развеяць, рассеяць што-н. лёгкае.

Р. пыл.

2. Прытокам паветра ўзмацніць гарэнне; распаліць.

Р. жар.

3. Напоўніць паветрам; надзьмуць.

Р. ноздры.

|| незак. раздзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раздзіма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздзьму́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раздзьму́ раздзьмё́м
2-я ас. раздзьме́ш раздзьмяце́
3-я ас. раздзьме́ раздзьму́ць
Прошлы час
м. раздзьму́ў раздзьму́лі
ж. раздзьму́ла
н. раздзьму́ла
Загадны лад
2-я ас. раздзьмі́ раздзьмі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час раздзьму́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раздзьму́ць сов. разду́ть; (о ветре — ещё) разве́ять;

р. кадзі́ла — разду́ть кади́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак., што.

1. Дзьмучы, дзьмухнуўшы, развеяць, рассеяць што‑н. лёгкае. Раздзьмуць попел. // Разм. Разнесці, разагнаць у бакі (пра вецер). Плывуць аблокаў круглых крыгі па небе, нібы па вадзе, а ён [вецер] раздзьмуў і п’е адлігу — цячэ блакіт па барадзе. Летка.

2. Прытокам паветра ўзмацніць гарэнне; распаліць. [Ева] паклала на патэльню здору, Раздзьмула жар — пячы бліны. Гаўрусёў. / у перан. ужыв. Газеткі казённага кірунку, знаходзячыся на ўтрыманні казны, стараліся раздзьмуць патрыятызм і пасеяць нянавісць да японцаў. Колас.

3. Напоўніць паветрам; надзьмуць. Конь выцягнуўся на дарогу ды стаў раптам. Натапырыў вушы, раздзьмуў ноздры. Чорны. Кузня ў вёсцы маленькая, нават меха няма, каб раздзьмуць вуголле. Навуменка.

•••

Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой‑н. справы, учынка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзьму́ць

1. (рассеяць) aus¦einnder blsen*, verwhen vt;

2. (агонь) nfachen vt, entfchen vt;

3. (надзьмуць) ufblasen* vt

3. (перабольшыць) ufbauschen vt, übertriben* vt; schüren vt (стварыць шуміху)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разадзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.

Тое, што і раздзьмуць.

Р. у печы агеньчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разадзьму́ць сов., см. раздзьму́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзьму́ты разду́тый; разве́янный; см. раздзьму́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзьму́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раздзьмуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзіма́ць гл. раздзьмуць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)