разгрузі́ць, -ружу́, -ру́зіш, -ру́зіць; -ру́жаны; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад грузу.

Р. вагон.

2. перан. Вызваліць ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга, ад дадатковай нагрузкі (разм.).

Р. школьную праграму.

|| незак. разгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разгру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгрузі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разгружу́ разгру́зім
2-я ас. разгру́зіш разгру́зіце
3-я ас. разгру́зіць разгру́зяць
Прошлы час
м. разгрузі́ў разгрузі́лі
ж. разгрузі́ла
н. разгрузі́ла
Загадны лад
2-я ас. разгрузі́ разгрузі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разгрузі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгрузі́ць сов., прям., перен. разгрузи́ть;

р. парахо́д — разгрузи́ть парохо́д;

р. супрацо́ўніка — разгрузи́ть сотру́дника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад грузу. Разгрузіць вагон. Разгрузіць параход. □ Глыбакавата села, не выцягнуць... Трэба разгрузіць машыну. Аляхновіч. // Зняць адкуль‑н. (груз); згрузіць. Разгрузіць тавар. □ — Эй..! — загаварыў на ломанай рускай мове пажылы немец. — Можа разгрузіце муку? Гурскі.

2. перан. Разм. Вызваліць, ачысціць ад чаго‑н. непатрэбнага, лішняга і пад. Разгрузілі і пакой цёткі Машы, падрыхтаваўшы яго для танцаў. Дубоўка. Каб разгрузіць сталіцу Беларусі ад залішняга руху, пракладзена не так даўно кальцавая дарога. В. Вольскі. // Зняць частку работы, вызваліць ад дадатковай нагрузкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгрузі́ць

1. bladen* vt, usladen* vt, entlden* vt; löschen vt (судна);

2. (зняць частку работы) entlsten vt (ад чаго-н. von D); enthben* vt (G); befrien vt (von D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паразгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Разгрузіць усё, многае.

П. вагоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгрузи́ть сов., прям., перен. разгрузі́ць, мног. паразгружа́ць;

разгрузи́ть ваго́ны разгрузі́ць (паразгружа́ць) ваго́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгру́жаны прям., перен. разгру́женный, разгружённый; см. разгрузі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгрузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгружа́ць гл. разгрузіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)