ПАГРУ́ЗАЧНА-РАЗГРУ́ЗАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны цыклічнага або неперарыўнага дзеяння, прызначаныя для выканання аперацый на пагрузачна-разгрузачных, перагрузачных, складскіх, укладачных работах з насыпнымі, кавалкавымі і штучнымі грузамі. Бываюць стацыянарныя, перасоўныя, самаходныя, на колавым і гусенічным хаду. Падзяляюцца на 2 асн. групы: пагрузчыкі (у т. л. аўтапагрузчыкі) і разгрузчыкі (пераважна для сыпкіх матэрыялаў).

Для пагрузкі і разгрузкі сыпкіх і дробнакавалкавых матэрыялаў выкарыстоўваюць універсальныя адна- і многакаўшовыя пагрузчыкі, разгрузачна-штабелявальныя машыны; для разгрузкі пылаватых матэрыялаў (цэмент, мука) — пнеўмаразгрузчыкі, сыпкіх і дробнакавалкавых матэрыялаў з чыг. рухомага саставу — скрабалкавыя і элеватарныя разгрузчыкі, цэменту з крытых вагонаў — вакуумныя разгрузчыкі. Як П.-р.м. выкарыстоўваюцца канвееры, скрэперы, экскаватары, розных тыпаў краны.

І.​І.​Леановіч.

т. 11, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разгру́зачная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. разгру́зачная разгру́зачныя
Р. разгру́зачнай разгру́зачных
Д. разгру́зачнай разгру́зачным
В. разгру́зачную разгру́зачныя
Т. разгру́зачнай
разгру́зачнаю
разгру́зачнымі
М. разгру́зачнай разгру́зачных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разгру́зачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да разгрузкі, служыць для разгрузкі.

Разгрузачныя работы.

Р. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгру́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разгру́зачны разгру́зачная разгру́зачнае разгру́зачныя
Р. разгру́зачнага разгру́зачнай
разгру́зачнае
разгру́зачнага разгру́зачных
Д. разгру́зачнаму разгру́зачнай разгру́зачнаму разгру́зачным
В. разгру́зачны (неадуш.)
разгру́зачнага (адуш.)
разгру́зачную разгру́зачнае разгру́зачныя (неадуш.)
разгру́зачных (адуш.)
Т. разгру́зачным разгру́зачнай
разгру́зачнаю
разгру́зачным разгру́зачнымі
М. разгру́зачным разгру́зачнай разгру́зачным разгру́зачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разгру́зочный разгру́зачны;

разгру́зочные рабо́ты разгру́зачныя рабо́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загру́зачна-разгру́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. загру́зачна-разгру́зачны загру́зачна-разгру́зачная загру́зачна-разгру́зачнае загру́зачна-разгру́зачныя
Р. загру́зачна-разгру́зачнага загру́зачна-разгру́зачнай
загру́зачна-разгру́зачнае
загру́зачна-разгру́зачнага загру́зачна-разгру́зачных
Д. загру́зачна-разгру́зачнаму загру́зачна-разгру́зачнай загру́зачна-разгру́зачнаму загру́зачна-разгру́зачным
В. загру́зачна-разгру́зачны (неадуш.)
загру́зачна-разгру́зачнага (адуш.)
загру́зачна-разгру́зачную загру́зачна-разгру́зачнае загру́зачна-разгру́зачныя (неадуш.)
загру́зачна-разгру́зачных (адуш.)
Т. загру́зачна-разгру́зачным загру́зачна-разгру́зачнай
загру́зачна-разгру́зачнаю
загру́зачна-разгру́зачным загру́зачна-разгру́зачнымі
М. загру́зачна-разгру́зачным загру́зачна-разгру́зачнай загру́зачна-разгру́зачным загру́зачна-разгру́зачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пагру́зачна-разгру́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пагру́зачна-разгру́зачны пагру́зачна-разгру́зачная пагру́зачна-разгру́зачнае пагру́зачна-разгру́зачныя
Р. пагру́зачна-разгру́зачнага пагру́зачна-разгру́зачнай
пагру́зачна-разгру́зачнае
пагру́зачна-разгру́зачнага пагру́зачна-разгру́зачных
Д. пагру́зачна-разгру́зачнаму пагру́зачна-разгру́зачнай пагру́зачна-разгру́зачнаму пагру́зачна-разгру́зачным
В. пагру́зачна-разгру́зачны (неадуш.)
пагру́зачна-разгру́зачнага (адуш.)
пагру́зачна-разгру́зачную пагру́зачна-разгру́зачнае пагру́зачна-разгру́зачныя (неадуш.)
пагру́зачна-разгру́зачных (адуш.)
Т. пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачнай
пагру́зачна-разгру́зачнаю
пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачнымі
М. пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачнай пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разгру́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разгрузкі. Разгрузачныя работы. // Які служыць для разгрузкі. Разгрузачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАД’ЁМНА-ТРА́НСПАРТНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны для падымання і перамяшчэння грузаў і людзей на адносна невялікія адлегласці. Падзяляюцца на грузападымальныя машыны, пагрузачна-разгрузачныя машыны і транспартавальныя. Бываюць перыяд. дзеяння (пад’ёмныя краны, пад’ёмнікі, ліфты, пагрузчыкі, фунікулёры, дамкраты, лябёдкі, талі і інш.) і бесперапыннага (канвееры, ральгангі, транспарцёры, элеватары, эскалатары, прыстасаванні гідраўлічнага транспарту і пнеўматычнага транспарту). Да П.-т.м. адносяцца таксама машыны падвесных канатных дарог і манарэйкавых дарог.

І.​І.​Леановіч.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЧЭ́БНАЕ ХАРЧАВА́ННЕ, дыетатэрапія,

выкарыстанне спец. рацыёнаў харчавання з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Асн. прызначэнне — збалансаванасць рацыёну: забеспячэнне арганізма чалавека ў неабходных суадносінах бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, незаменнымі амінакіслотамі, вітамінамі, мікраэлементамі і інш. Улічваецца таксама кулінарная апрацоўка, каларыйнасць, кансістэнцыя стравы, рэжым харчавання і інш. Існуе 15 асн. дыет (сталоў) і іх варыянты, таксама сутачныя рэжымы (разгрузачныя дні), спец. дыеты (нулявая, малочная, гароднінная, каліевая і інш.). Навук. асновы Л.х. распрацоўвае дыеталогія.

М.​В.​Шчавелева.

т. 9, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)