разго́ністы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разго́ністы разго́ністая разго́ністае разго́ністыя
Р. разго́ністага разго́ністай
разго́ністае
разго́ністага разго́ністых
Д. разго́ністаму разго́ністай разго́ністаму разго́ністым
В. разго́ністы (неадуш.)
разго́ністага (адуш.)
разго́ністую разго́ністае разго́ністыя (неадуш.)
разго́ністых (адуш.)
Т. разго́ністым разго́ністай
разго́ністаю
разго́ністым разго́ністымі
М. разго́ністым разго́ністай разго́ністым разго́ністых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разго́ністы, -ая, -ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).

Разгоністая хада.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты.

Р. будынак новага вакзала.

3. Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

4. 3 вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Р. радок.

|| наз. разго́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разго́ністы разг. разго́нистый;

р. по́чырк — разго́нистый по́черк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разго́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністая хада. Разгоністы галоп. □ Аўчарка разгоністымі скачкамі набліжалася, прыцяўшы да галавы вушы. Быкаў. // Моцны, хуткі. Разгоністы вецер. Разгоністая хваля.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты. Асветленая безліччу ліхтароў, узнікла перад вагонамі разгоністая камяніца вакзала. Шынклер. [Павел] стаяў непадалёку, безуважна ўзіраўся ў разгоністае палатно шашы, у разлегласць палёў і сасновых пералескаў. Вышынскі. // Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.). За перагародкай нешта сіпела, патрэсквала, узрывалася шорганнем і піскам, а потым наплываў разгоністы моцны, але не вельмі выразны голас. М. Стральцоў.

3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́нистый разг. разго́ністы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разго́нны, -ая, -ае.

1. гл. разгон.

2. Тое, што і разгоністы (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́шысты, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук або ног.

Размашыстыя крокі.

2. Буйны, разгоністы (пра почырк).

3. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.).

Размашыстыя галіны дуба.

|| наз. разма́шыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разгону (у 1 знач.).

2. Тое, што і разгоністы (у 1, 2 знач.). Шырокімі, разгоннымі хвалямі коціцца .. вецер. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́шысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук, ног. Нічыпар Сідаравіч павярнуўся і, убачыўшы, хто зайшоў да яго, размашыстымі крокамі падаўся насустрач. Сіўцоў. Касцістая, шырокая фігура, размашыстыя рухі, рэзкая хада, грамавы голас, велізарныя боты, — усім гэтым .. [Мальвіна] зразу зварочвае на сябе ўвагу. Колас. // Буйны, разгоністы (пра почырк). Двайны лісток з вучнёўскага сшытка ў клетачку густа спісаны размашыстым почыркам Сяргея Барсука. Жычка.

2. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.). Размашыстыя галіны дуба. Размашыстыя рогі. □ Аж колы сакочуць, не ўгледзіш за дышл[е]м, за размашыстым вобадам. Лынькоў. // Які шырока раскінуўся на вялікую адлегласць, шырокі.

3. Які вызначаецца шырынёй, паўнатой праяўлення. Такая, брат Алесь, туга — балючая, размашыстая, што кліча ў даль. Брыль. Вацік сядзеў на трактарным крэсле, глядзеў на бягучы пас, на яго размашыстую сілу. Баранавых. // Які вызначаецца смелым характарам, шырокай натурай. Перш за ўсё Саўка Мільгун размашысты чалавек, шырокая натура і гультай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)