разгалі́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; зак.

Пайсці ў галіны, даць многа голля.

Разгалінілася ліпа.

|| незак. разгаліня́цца, -яецца.

|| наз. разгаліне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгалі́ніцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. разгалі́ніцца разгалі́няцца
Прошлы час
м. разгалі́ніўся разгалі́ніліся
ж. разгалі́нілася
н. разгалі́нілася
Дзеепрыслоўе
прош. час разгалі́ніўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разгалі́ніцца сов., см. разгалінава́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгалі́ніцца, ‑ніцца; зак.

Пайсці ў галіны, даць вялікае голле (пра дрэвы). — А перасадзіце .. [ліпу] на сонца, дык убачыце, як хутка разгалініцца. Асіпенка. Сад ужо шмат выгнаў угару, разгалініўся. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгаліня́цца, ‑яецца.

Незак. да разгалініцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)