развіта́льны, -ая, -ае.

Які бывае пры развітанні.

Развітальныя словы.

Даць р. абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развіта́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. развіта́льны развіта́льная развіта́льнае развіта́льныя
Р. развіта́льнага развіта́льнай
развіта́льнае
развіта́льнага развіта́льных
Д. развіта́льнаму развіта́льнай развіта́льнаму развіта́льным
В. развіта́льны (неадуш.)
развіта́льнага (адуш.)
развіта́льную развіта́льнае развіта́льныя (неадуш.)
развіта́льных (адуш.)
Т. развіта́льным развіта́льнай
развіта́льнаю
развіта́льным развіта́льнымі
М. развіта́льным развіта́льнай развіта́льным развіта́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развіта́льны проща́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развіта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да развітання; звязаны з развітаннем. Развітальныя словы. □ Андрэй узышоў на сярэднюю гару і спыніўся, развітальным поглядам абводзячы дарагія прасторы зямлі. Колас. Сярожу і Стася пахавалі ў той вёсцы, дзе была першая брыгадная застава, і ротай далі развітальны салют. Брыль. Час раз’ездаў настаў... Што ні вечар даўжэй Развітальныя вальсы, што вечар цішэй Развітальныя шэпты засмучаных пар. Куляшоў. // Наладжаны з прычыны развітання, ад’езду каго‑н. Развітальны вечар. □ Перад ад’ездам спецыяльна для .. [хлопцаў] Зіновій Цімафеевіч напаліў лазню, а Паліна Антонаўка прыгатавала развітальную вячэру. Нядзведскі.

•••

Развітальны акорд гл. акорд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развіта́льны bschieds-;

развіта́льны по́зірк ltzter Blick;

развіта́льны ве́чар Verbschiedungsfeier f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

проща́льный развіта́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвіта́льны, -ая, -ае.

Які бывае пры адвітанні; развітальны.

А. поціск рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pożegnalny

развітальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

parting2 [ˈpɑ:tɪŋ] adj. развіта́льны;

a parting kiss/gift развіта́льны пацалу́нак/падару́нак

parting shot калю́чая/з’е́длівая заўва́га, вы́казаная ў мо́мант адыхо́ду (развітання)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

valedictory [ˌvælɪˈdɪktəri] adj. fml развіта́льны;

a valedictorу speech развіта́льная прамо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)