развіта

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
развіта развіцей -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разві́ты

‘пра вяроўку і пад.’

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разві́ты разві́тая разві́тае разві́тыя
Р. разві́тага разві́тай
разві́тае
разві́тага разві́тых
Д. разві́таму разві́тай разві́таму разві́тым
В. разві́ты (неадуш.)
разві́тага (адуш.)
разві́тую разві́тае разві́тыя (неадуш.)
разві́тых (адуш.)
Т. разві́тым разві́тай
разві́таю
разві́тым разві́тымі
М. разві́тым разві́тай разві́тым разві́тых

Кароткая форма: разві́та.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіні́льны 1, ‑ая, ‑ае.

У выразе: сінільная кіслата гл. кіслата.

сіні́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Фарбавальны. У Пермскай губерні рамяство яшчэ вельмі развіта, параўнаўча з цэнтральнай Расіяй: дастаткова спаслацца на такі промысел, як сінільны (або фарбавальны). Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыптэ́ры

(ад ды- + -птэр)

атрад насякомых, у якіх развіта толькі сярэдняя пара крылаў (напр. мухі, камары).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАЦЕРЫКО́ВАЕ ПАЎША́Р’Е,

паўшар’е Зямлі, у межах якога суша развіта найб. шырока (займае 47% плошчы М.п.). Цэнтр яго размешчаны на ПдЗ Францыі. Гл. таксама Акіянскае паўшар’е.

т. 10, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,

працэс выбіральнага растварэння і вынасу прыроднымі водамі асобных кампанентаў горных парод. Найб. развіта ва ўмовах выветрывання і ў зоне інтэнсіўнага водаабмену ў артэзіянскіх басейнах. Пры вышчалочванні горных парод спачатку выносяцца лёгка растваральныя хларыды натрыю і калію, потым сульфаты і карбанаты кальцыю. Найлепш вышчалочваюцца каменныя і калійныя солі, гіпсы, ангідрыты, мел, вапнякі, даламіты. Тыповае праяўленне вышчалочвання горных парод — карст; у раёнах пашырэння лёсу і лёсападобных парод развіта суфозія. Працэсы вышчалочвання ўплываюць на састаў падземных вод, фарміраванне калектараў нафты і газу, выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў. У Беларусі метадам падземнага вышчалочвання здабываюць кухонную соль на Мазырскім радовішчы каменнай солі.

т. 4, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМА́СКАЯ СТАЛЬ,

1) тое, што булат.

2) Пругкая і цвёрдая ўзорыстая сталь, якую атрымліваюць кавальскай зваркай сплеценых стальных (з рознай колькасцю вугляроду) палос, або дроту. Назва — ад г. Дамаск, дзе вытв-сць сталі была развіта ў сярэдневякоўі, часткова і ў новы час.

т. 6, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАІМБАТУ́Р, Каямпутур,

горад на Пд Індыі, у перадгор’ях горнага масіву Нілгіры, у штаце Тамілнад. 853 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр тэкст. (пераважна баваўнянай) прам-сці бавоўнаводчага раёна. Развіта станкабудаванне, тэкст. і эл.-тэхн. машынабудаванне; апрацоўка кавы, цукр. трыснягу, хім., папяровая, цэм. прадпрыемствы. Кінапрамысловасць. Здабыча гіпсу.

т. 7, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТЫ́ЛІЯ-ЛА-МА́НЧА (Castilla-La Mancha),

аўтаномная вобласць у цэнтр. ч. Іспаніі. Пл. 79,2 тыс. км². Нас. 1,7 млн. чал. (1991). Уключае правінцыі: Альбасетэ, Сьюдад-Рэаль, Куэнка, Гвадалахара, Таледа. Адм. ц.г. Таледа. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Альбасетэ, Гвадалахара, Сьюдад-Рэаль. Займае паўд. ч. пласкагор’я Месета (выш. 600—800 м). На ўскраінах: Кастыльскія, або Цэнтр. Кардыльера, Сьера-Марэна і інш. горы. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Найб. рэкі: Таха, Гвадыяна, Хукар. Натуральная расліннасць — хмызнякі тыпу маквіс, у гарах участкі шыракалістых і хвойных лясоў. Найб. развіта арашальнае земляробства і горназдабыўная прам-сць. Гал. с.-г. культуры: вінаград, пшаніца, ячмень, цукр. буракі, тытунь, алівы. Гадуюць авечак і буйн. раг. жывёлу. Здабыча ртутных (Альмадэн), марганцавых, медных, жал., свінцовых руд, каменнага вугалю. Развіта харч. (у т. л. вінаробчая), металаапр., керамічная, хім., нафтаперапр., прам-сць. Паблізу г. Гвадалахара АЭС. Развіты турызм.

т. 8, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАФУНДА́ЛЬ (ад лац. profundus глыбокі),

глыбокая частка возера, куды не пранікаюць хвалевыя рухі і ветравое перамешванне. Ложа П. звычайна ўкрыта ілам, донная расліннасць адсутнічае; багата развіта флора бактэрый і грыбкоў, у выніку чаго ў ілах назапашваюцца газы (метан, вадарод, серавадарод) і адбываецца ўтварэнне азёрнай жал. руды. У вадаёмах Беларусі П. пачынаецца з глыб. 5—8 м, часам 10 м.

т. 13, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)