разбо́рна-збо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разбо́рна-збо́рны разбо́рна-збо́рная разбо́рна-збо́рнае разбо́рна-збо́рныя
Р. разбо́рна-збо́рнага разбо́рна-збо́рнай
разбо́рна-збо́рнае
разбо́рна-збо́рнага разбо́рна-збо́рных
Д. разбо́рна-збо́рнаму разбо́рна-збо́рнай разбо́рна-збо́рнаму разбо́рна-збо́рным
В. разбо́рна-збо́рны (неадуш.)
разбо́рна-збо́рнага (адуш.)
разбо́рна-збо́рную разбо́рна-збо́рнае разбо́рна-збо́рныя (неадуш.)
разбо́рна-збо́рных (адуш.)
Т. разбо́рна-збо́рным разбо́рна-збо́рнай
разбо́рна-збо́рнаю
разбо́рна-збо́рным разбо́рна-збо́рнымі
М. разбо́рна-збо́рным разбо́рна-збо́рнай разбо́рна-збо́рным разбо́рна-збо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбо́рна-металі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разбо́рна-металі́чны разбо́рна-металі́чная разбо́рна-металі́чнае разбо́рна-металі́чныя
Р. разбо́рна-металі́чнага разбо́рна-металі́чнай
разбо́рна-металі́чнае
разбо́рна-металі́чнага разбо́рна-металі́чных
Д. разбо́рна-металі́чнаму разбо́рна-металі́чнай разбо́рна-металі́чнаму разбо́рна-металі́чным
В. разбо́рна-металі́чны (неадуш.)
разбо́рна-металі́чнага (адуш.)
разбо́рна-металі́чную разбо́рна-металі́чнае разбо́рна-металі́чныя (неадуш.)
разбо́рна-металі́чных (адуш.)
Т. разбо́рна-металі́чным разбо́рна-металі́чнай
разбо́рна-металі́чнаю
разбо́рна-металі́чным разбо́рна-металі́чнымі
М. разбо́рна-металі́чным разбо́рна-металі́чнай разбо́рна-металі́чным разбо́рна-металі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбо́рна-металі́чны разбо́рно-металли́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́рно-металли́ческий разбо́рна-металі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АПА́ЛУБКА,

часовая форма для ўкладкі бетоннай сумесі і арматуры пры вырабе бетонных і жалезабетонных маналітных канструкцый. Робіцца з дрэва, металу, фанеры, жалезабетону, пластмасаў і інш. матэрыялаў. Бывае разборна-перастаўная, аб’ёмна-блочная, слізгальнарухомая і інш. Выбар тыпу апалубкі вызначаецца характарам канструкцый (збудаванняў), геам. памерамі, тэхналогіяй выканання работ, кліматычнымі ўмовамі.

Найб. пашырана разборна-перастаўная апалубка — дробнашчытавая (са шчытоў масай да 70 кг), буйнашчытавая (да 500 кг) і блочная (са шчытоў, злучаных у прасторавыя блокі, часам з рабочай арматурай). Выкарыстоўваецца пры заліўцы фундаментаў, сцен, вырабе пакрыццяў і перакрыццяў, калон, бэлек і інш. Пры адмоўнай т-ры шчыты ўцяпляюць ці падаграваюць. Аб’ёмна-блочная апалубка — прасторавая канструкцыя са стальных шчытоў, каркаса, мацаванняў і прыстасаванняў для адрыву шчытоў ад бетону. Мантаж і дэмантаж блок-формаў вядуць падымальнымі механізмамі. Выкарыстоўваецца для бетанавання канструкцый, якія стаяць асобна. Слізгальна-рухомая апалубка ствараецца пры буд-ве высокіх аб’ектаў (элеватараў, рэзервуараў, вежаў і інш.). Робіцца са шчытоў, якія падымаюцца з дапамогай дамкратаў па паверхні збудаванняў, што бетануюцца. Ёсць таксама пад’ёмна-перастаўная апалубка — са шчытоў, крапежных і пад’ёмных прыстасаванняў (для буд-ва вежаў, градзірняў і інш. высокіх збудаванняў); гарызантальна перасоўная — са шчытоў і каркаса на цялежках ці палазах (для узвядзення скляпенняў-абалонак, калектараў, падпорных сценак і інш.); няздымная — пліты, абалонкі, метал. сеткі і інш., якія пасля бетанавання канструкцыі (напр., плаціны) застаюцца ў ёй як састаўная частка; горная апалубка — перасоўная, створкавая, секцыйная і інш., выкарыстоўваецца для мацавання горных выпрацовак; стацыянарная металічная апалубка — пры вырабе жалезабетонных канструкцый на з-дзе ці палігоне. Найб. эфектыўная апалубка шматразовага выкарыстання (інвентарная), збіраецца з уніфікаваных элементаў і ўзбуйненых блокаў. Каб паверхня канструкцыі была гладкая, апалубку змазваюць ці пакрываюць пастай. Работы, звязаныя з вырабам, устаноўкай і разборкай апалубкі, наз. апалубнымі работамі.

Апалубка: аразборна-перастаўная; б — гарызантальна перасоўная (1 — шчыт; 2 — падтрымнае прыстасаванне; 3 — цялежка; 4 — каток).
Слізгальная апалубка (фрагмент): 1 — дамкратны стрыжань; 2 — гідраўлічны дамкрат; 3 — дамкратная рама; 4 — рабочы насціл; 5 — каркас рабочага насцілу; 6 — шчыт апалубкі; 7 — унутраныя падвесныя рыштаванні; 8 — вонкавыя падвесныя рыштаванні; 9 — казырок па вонкавым перыметры апалубкі.

т. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)