разбагаце́ць гл. багацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбагаце́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбагаце́ю разбагаце́ем
2-я ас. разбагаце́еш разбагаце́еце
3-я ас. разбагаце́е разбагаце́юць
Прошлы час
м. разбагаце́ў разбагаце́лі
ж. разбагаце́ла
н. разбагаце́ла
Загадны лад
2-я ас. разбагаце́й разбагаце́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час разбагаце́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбагаце́ць сов. разбогате́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбагаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць багатым. Легенда казала — на гэтых землях самы найлепшы касец, самы працавіты плугар не разбагацее. Бялевіч. Міналі гады, суседнія арцелі адбудаваліся, разбагацелі. Марціновіч. // на што. Набыць, атрымаць каго‑, што‑н.; разжыцца. Па сухіх месцах пайшоў у ход кустарэз, які як брытваю, зрэзвае не толькі кусты, але і самыя сосны. Разбагацеў ужо на тэхніку генерал. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбагаце́ць reich wérden; Réichtum erwérben* [erlángen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

багаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца багатым.

Багацее наш край.

|| зак. разбагаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбагацець, забагацець, пабагацець, узбагацець, абагаціцца; нажыцца, абжыцца, разжыцца, зажыцца, паднажыцца, азалаціцца, абрасці (разм.) □ набіць кішэні, пагрэць рукі, стаць на ногі, выбіцца ў людзі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разбогате́ть сов. разбагаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забагаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць багатым; разбагацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забагаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць багатым; разбагацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)