разагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Выпрастацца (пра каго-, што-н. сагнутае і пад.).

|| незак. разгіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разгіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разагну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разагну́ся разагнё́мся
2-я ас. разагне́шся разагняце́ся
3-я ас. разагне́цца разагну́цца
Прошлы час
м. разагну́ўся разагну́ліся
ж. разагну́лася
н. разагну́лася
Загадны лад
2-я ас. разагні́ся разагні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разагну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разагну́цца сов. разогну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Выпрастацца, разагнуць спіну. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Яна засмяялася. Колас. Калі Гарбачэня разагнуўся, то крокаў за дзвесце ад сябе ўбачыў падгалістую ласіцу з ласянём, якая, відаць, прыйшла на вадапой. Гурскі. // Стаць простым, роўным (пра што‑н. сагнутае). Кручок разагнуўся. □ І на дзіва змяніўся чалавек: патлусцеў, раздабрэў на белых харчах так, што і спіна разагнулася. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагну́цца sich ufrichten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разгіба́цца гл. разагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгіна́цца гл. разагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разогну́ться разагну́цца; (выпрямиться) вы́прастацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгіна́цца несов., возвр., страд. разгиба́ться; см. разагну́цца, разгіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)