радэзі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радэзі́йскі радэзі́йская радэзі́йскае радэзі́йскія
Р. радэзі́йскага радэзі́йскай
радэзі́йскае
радэзі́йскага радэзі́йскіх
Д. радэзі́йскаму радэзі́йскай радэзі́йскаму радэзі́йскім
В. радэзі́йскі (неадуш.)
радэзі́йскага (адуш.)
радэзі́йскую радэзі́йскае радэзі́йскія (неадуш.)
радэзі́йскіх (адуш.)
Т. радэзі́йскім радэзі́йскай
радэзі́йскаю
радэзі́йскім радэзі́йскімі
М. радэзі́йскім радэзі́йскай радэзі́йскім радэзі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

родези́йский радэзі́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К,

радэзійскі чалавек, адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)