Радыкалы свабодныя 9/48, 49; 10/621

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫКА́ЛЫ СВАБО́ДНЫЯ,

хімічныя часціцы, якія маюць няспараныя электроны на знешніх атамных ці малекулярных арбіталях. Наяўнасцю свабоднай валентнасці абумоўлены парамагнетызм і высокая хім. актыўнасць Р.с., якія лёгка ўступаюць у рэакцыі замяшчэння, далучэння, распаду, ізамерызацыі, рэкамбінацыі і дыспрапарцыянавання. Р.с. пашыраны ў прыродзе: утвараюцца ў жывых арганізмах і ўдзельнічаюць у працэсах дыхання і фотасінтэзу; знойдзены ў космасе.

Р.с. бываюць нейтральнымі (атамы, малекулы) ці зараджанымі часціцамі (іон-радыкалы), могуць мець 1, 2 (бірадыкалы) і больш (полірадыкалы) няспараных электронаў. Большасць Р.с. мае малы (долі секунды) час жыцця, іх называюць нестабільнымі. Гэта актыўныя прамежкавыя прадукты ў многіх хім. рэакцыях арган. рэчываў. Існуюць адносна ўстойлівыя, т.зв. стабільныя радыкалы, якія атрымліваюць у выглядзе індывід. рэчываў (напр., нітраксільныя радыкалы — устойлівыя ў паветры інтэнсіўна афарбаваныя крышт. рэчывы ці вадкасці). Першы стабільны Р.с. — трыфенілметыл (С6Н5)3С’ атрымаў (у растворы) амер. хімік М.​Гомберг у 1900. Утвараюцца Р.с. з малекул пры тэрмічнай дысацыяцыі, акісляльна-аднаўляльных працэсах, апрамяненні некаторых рэчываў ультрафіялетавым святлом, пад уздзеяннем патоку часціц высокай энергіі, пранікальнага выпрамянення (радыёліз) і ультрагуку. Даследуюць Р.с. фіз. метадамі: ультрафіялетавая і інфрачырвоная спектраскапія, каларыметрыя, хемілюмінесцэнцыя, мас-спектраметрыя, спектраметрыя электроннага парамагнітнага рэзанансу. Для ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць таксама хім. метады (напр., метад Шварца, заснаваны на ўзаемадзеянні Р.с. з талуолам). Стабільныя Р.с. выкарыстоўваюць як інгібітары полімерызацыі і акіслення розных арган. матэрыялаў (гл. Антыаксіданты); як лічыльнікі для вызначэння скорасці ініцыіравання ланцуговых хім. рэакцый і біяхім. працэсаў, у дэфектаскапіі цвёрдых цел (напр., алмазаў), пры вырабе фотаматэрыялаў.

Літ.:

Бучаченко АЛ., Вассерман А.М. Стабильные радикалы. М., 1973;

Розанцев Э.Г., Шолле В.Д. Органическая химия свободных радикалов. М., 1979;

Нонхибел Д., Теддер Дж., Уолтон Дж. Радикалы: Пер. с англ. М., 1982.

Дз.​І.​Мяцеліца.

т. 13, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыка́л

‘матэматычны знак; атам’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. радыка́л радыка́лы
Р. радыка́ла радыка́лаў
Д. радыка́лу радыка́лам
В. радыка́л радыка́лы
Т. радыка́лам радыка́ламі
М. радыка́ле радыка́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іо́н-радыка́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іо́н-радыка́л іо́н-радыка́лы
Р. іо́н-радыка́ла іо́н-радыка́лаў
Д. іо́н-радыка́лу іо́н-радыка́лам
В. іо́н-радыка́л іо́н-радыка́лы
Т. іо́н-радыка́лам іо́н-радыка́ламі
М. іо́н-радыка́ле іо́н-радыка́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыка́л

‘прыхільнік крайніх поглядаў’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. радыка́л радыка́лы
Р. радыка́ла радыка́лаў
Д. радыка́лу радыка́лам
В. радыка́ла радыка́лаў
Т. радыка́лам радыка́ламі
М. радыка́ле радыка́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нацыяна́л-радыка́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нацыяна́л-радыка́л нацыяна́л-радыка́лы
Р. нацыяна́л-радыка́ла нацыяна́л-радыка́лаў
Д. нацыяна́л-радыка́лу нацыяна́л-радыка́лам
В. нацыяна́л-радыка́ла нацыяна́л-радыка́лаў
Т. нацыяна́л-радыка́лам нацыяна́л-радыка́ламі
М. нацыяна́л-радыка́ле нацыяна́л-радыка́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІРАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́РАЗ,

алгебраічны выраз, які мае радыкалы (карані), напр., x + y , 3 a + b2 .

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАКСІ́ДЫ АРГАНІ́ЧНЫЯ,

арганічныя пераксідныя злучэнні, у якіх пераксігрупа злучана з 2 атамамі вугляроду. Маюць агульную ф-лу ROOR′, дзе R,R′ — арган. радыкалы. Паводле прыроды радыкалаў адрозніваюць пераксіды алкілаў і аралкілаў, цыклічныя (напр., 1,2-дыаксетан і яго вытворныя), дыацылпераксіды (напр., бензаілу пераксід), пераксідныя вытворныя карбанільных злучэнняў, а таксама элементаарган. пераксіды, у якіх адзін ці абодва радыкалы далучаны да пераксігрулы праз гетэраатам (фосфару, серы, крэмнію і інш.).

Да арт. Пераксіды арганічныя: а — 1,2-дыаксетан; б — 1,2-дыаксетандыён.

т. 12, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арылава́ць

(ад лац. arilli = араматычныя радыкалы)

тое, што і алкілаваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыкалі́зм, ‑у, м.

1. Светапогляд радыкала ​2 (у 1 знач.), палітыка, якую праводзяць радыкалы ​2 (у 1 знач.).

2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу ​2 (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць. Лучыну, напрыклад, зусім не лішні быў бы багушэвічаўскі радыкалізм, яго надзвычай актыўнае стаўленне да сацыяльных супярэчнасцей. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)