РАДКЕ́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (26.8.1916, в. Балгавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1957),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскі арх.-буд. тэхнікум (1934), Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Сцяпным фронце. Камандзір дэсантна-паромнай пераправы маёр Р. вызначыўся 28.9—6.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. Крамянчуг (Украіна), дзе пад агнём праціўніка забяспечыў бесперапынную пераправу войск арміі. Пасля вайны да 1956 у Сав. арміі. У в. Папоўцы Капыльскага р-на пастаўлены бюст Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч) (22.2.1904, г. Лагойск Мінскай вобл. — 4.6.1982),
генерал-лейтэнант танк. войск (1954). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік баёў на Зах. фронце 1919—24. З 1924 камандзір танк. ўзвода, роты, нач. штаба і нам. камандзіра танк. брыгады. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, Бранскім, 2-м Далёкаўсх. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі фронту. Да 1959 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Усевалад Анатолевіч) (6.6.1926, г. Віцебск — 5.8.1999),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі. Сын Радкевіча А.І. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1954) і працаваў у ім (у 1962—68 дэкан, у 1970—74 прарэктар, у 1973—86 заг. кафедры і праблемнай н.-д. лабараторыі). Навук. працы па энтамалогіі, ахове раслін ад шкоднікаў, агульнай экалогіі, ахове прыроды, акліматызацыі і селекцыі дубовага шаўкапрада ў Беларусі, методыцы выкладання біялогіі.
Тв.:
Кольчатый шелкопряд. Мн., 1970 (разам з Т.М.Раменка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Анатоль Іванавіч) (13.11.1898, г. Віцебск — 8.5.1977),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Дац. (1961). Скончыў Віцебскі ін-тнар. адукацыі (1923). У 1930—33 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры), у 1935—71 у Віцебскім пед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. і практ. асновах шаўкаводства на Беларусі, па вывучэнні фауны стракоз, цвердакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.
Тв.:
Опыт промышленной выкормки дубового шелкопряда в колхозах Полесья Белорусской ССР // Уч. зап. Витебского гос. пед. ин-та. 1956. Вып. 5;
Материалы к изучению энтомофауны БССР: Стрекозы северо-восточной части Белорусской ССР (Odonata) // Там жа. 1957. Вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Яўген Рыгоравіч) (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999),
бел пісьменнік. Канд.гіст.н. (1974). Д-рфілал.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел. радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». З 1974 у БДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел. радыё, тэлебачання.
Тв.:
Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983;