РАГАВО́Й (Павел Пракопавіч) (16.6.1895, в. Навілаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1985),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Акад. АН Беларусі (1953, чл.-кар. 1947), д-р с.-г. н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1923). З 1923 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі, з 1925 у БСГА. З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). У 1958—62 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (дырэктар), у 1964—73 у Бел. тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні глеб Беларусі, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыве на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістай зоны і поймавых глеб. Адзін са складальнікаў глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Почвы БССР. Мн., 1952 (у сааўт.);

Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование. Мн., 1957 (разам з І.​П.​Яновічам);

Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии. Мн., 1972.

Літ.:

Библиография научных трудов академика АН БССР П.​П.​Рогового. Мн., 1975.

П.П.Рагавой.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рагавой У. 2/271

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рагавой П. П. 1/80, 180; 2/255, 348; 3/505, 506; 4/122; 5/464; 6/481; 9/15; 12/507, 513

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рагавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рагавы́ рагава́я рагаво́е рагавы́я
Р. рагаво́га рагаво́й
рагаво́е
рагаво́га рагавы́х
Д. рагаво́му рагаво́й рагаво́му рагавы́м
В. рагавы́ (неадуш.)
рагаво́га (адуш.)
рагаву́ю рагаво́е рагавы́я (неадуш.)
рагавы́х (адуш.)
Т. рагавы́м рагаво́й
рагаво́ю
рагавы́м рагавы́мі
М. рагавы́м рагаво́й рагавы́м рагавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рагава́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Рагава́
Р. Рагавы́
Д. Рагаве́
В. Рагаву́
Т. Рагаво́й
Рагаво́ю
М. Рагаве́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арагаве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Зацвярдзець, пакрыцца рагавой луской.

Скура арагавела.

|| наз. арагаве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кераты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Запаленне рагавой абалонкі вока.

[Ад грэч. kéras — рог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак і я́шчарыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Невялікі паўзун з прадаўгаватым целам і доўгім хвастом, пакрыты дробнай рагавой луской.

|| прым. я́шчаркавы, -ая, -ае і я́шчарычны, -ая, -ае.

Сямейства яшчаркавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́піць ’невялікі нараст на языку ў старых курэй’ (Мядзв.). Да кіпець (гл.). Назва па знешняму падабенству рагавой абалонкі. Параўн. кіпяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́шчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйная млекакормячая жывёліна некаторых паўднёвых краін, якая мае пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

|| прым. я́шчарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)