рабі́ннік¹, -у, м.

Зараснік з дрэў рабіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабі́ннік², -а, мн. -і, -аў, м.

Вялікі шэры дрозд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабі́ннік

‘зараснік рабіны’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рабі́ннік
Р. рабі́нніку
Д. рабі́нніку
В. рабі́ннік
Т. рабі́ннікам
М. рабі́нніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рабі́ннік

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рабі́ннік рабі́ннікі
Р. рабі́нніка рабі́ннікаў
Д. рабі́нніку рабі́ннікам
В. рабі́нніка рабі́ннікаў
Т. рабі́ннікам рабі́ннікамі
М. рабі́нніку рабі́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рабі́ннік I, -ку м., собир. (лес) ряби́нник

рабі́ннік II м., зоол. ряби́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабі́ннік ​1, ‑у, м.

Зараснікі рабіны.

рабі́ннік ​2, ‑а, м.

Пеўчая птушка сямейства драздоў атрада вераб’іных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАБІ́ННІК, дрозд-рабіннік (Turdus pilaris),

птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.

Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.

Рабіннік.

т. 13, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАБІ́ННІК (Sorbaria),

род кветкавых раслін сям. ружавых. 10 відаў. Пашыраны ў Азіі. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды Р.: рабіналісты (S. sorbifolia) і сумахалісты (S. rhoifolia). Культывуюцца ў садах і парках.

Лістападныя кусты выш. ад 40 см да 6 м. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя ў буйных канцавых мяцёлках. Плод — шматлістоўка. Выкарыстоўваюцца для замацавання берагоў і адхонаў. Дэкар. і меданосныя расліны.

І.​М.​Гарановіч.

Рабіннік рабіналісты.

т. 13, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рабі́ннік 1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус. дыял. ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус. рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.

Рабі́ннік 2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус. ряби́нка ’піжма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабі́ннік Зараснік рабіны Sorbus aucuparia; лес, у якім багата расце рабіны (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)