Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ра́бінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Маршчынка на воднай паверхні ад лёгкага ветру. Ветру зусім не было, і вада ў возеры стаяла спакойнай, без ніводнай рабінкі.Галавач.
рабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.да рабіна; маладая невялічкая рабіна. На маладзенькай рабінцы перад вокнамі чырванела пучкоў тры ягад — першы ўраджай на маладым дрэўцы.Чорны.
2. Адна ягада рабін.
3. Народная назва піжмы. У дробным альшэўніку, дзе стаяла карова, цвіла трава-рабінка.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рабі́нка1 ’расліна сінюха блакітная, Polemonium coeruleum’ (смал., Кіс.), ’расліна спірэя, дуброўка, Spiraea’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рабі́на (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве лістоў і суквеццяў раслін.
Рабі́нка2 ’гатунак бульбы’ (Мат. Гом.). Вытворнае ад рабіна (гл.) з-за падабенства лістоў або ад рабы (гл.) з-за пярэстасці ці васпаватасці клубняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.
Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжава-чырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва.
Пад акном расцвіла маладая р.
○
Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.
|| памянш.рабі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым.рабі́навы, -ая, -ае.
Рабінавая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патро́ннік, ‑а, м.
Задняя частка канала ствала ў агнястрэльнай зброі, куды ўкладваюць патрон 1 (у 1 знач.). Рабінка, апасаючыся нямецкай пагоні, зняў з плеч карабін. Загнаў патрон у патроннік.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сысуно́к, ‑нка, м.
Памянш.-ласк.да сысун; тое, што і сысун. Жарэбчык-сысунок. □ Рабінка .. холадна, амаль варожа зірнуў на Мішу, — Малы ты яшчэ, сысунок ты яшчэ, каб гаварыць мне такія гаворкі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўгадзі́ны, ж.
Прамежак часу ў трыццаць мінут; палова гадзіны. Так мінула хвілін дзесяць, а можа, і паўгадзіны, пакуль ён не пачуў за спіною ўзрушаны голас радыста: — Таварыш Рабінка.. Хутчэй!Паслядовіч.З паўгадзіны не мог заснуць Сцёпка, думаючы аб вучонасці Алёнкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІ́ЖМА (Tanacetum),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і.
У Забайкаллі і Манголіі ўтвараюць піжмавыя стэпы. На Беларусі 1 дзікарослы від — П. звычайная, або дзікая рабінка (T. vulgare), стараж.лек. расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана П. паўночная (T. boreale).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — сямянка. Траву П. выкарыстоўваюць у харч. і лікёра-гарэлачнай прам-сці (заменнік карыцы, мускатнага арэху). Харч., лек., інсектыцыдныя расліны.