Рабу́шкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Рабу́шкі
Р. Рабу́шак
Рабу́шкаў
Д. Рабу́шкам
В. Рабу́шкі
Т. Рабу́шкамі
М. Рабу́шках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рабу́шка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рабу́шка рабу́шкі
Р. рабу́шкі рабу́шак
Д. рабу́шцы рабу́шкам
В. рабу́шку рабу́шак
Т. рабу́шкай
рабу́шкаю
рабу́шкамі
М. рабу́шцы рабу́шках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГАЛО́ВАЧКА,

даўні галаўны ўбор замужніх жанчын у давыд-гарадоцка-тураўскім строі. Бытавала да сярэдзіны 20 ст. Складалася з уласна галовачкі (цвёрды каркас-аснова ў выглядзе шапкі без верху, надлобная частка якой пераходзіла ў трапецападобны грэбень), своеасаблівага чапца з паркалю ці кужэльнага палатна, што надзяваўся на грэбень, рабушкі (пасак з тых жа матэрыялаў для ахінання каркаса) і сярпанкі (складзеная ў некалькі столак, яна абвівала грэбень, праходзіла пад падбародкам і свабоднымі канцамі драпіравалася на спіне). Святочную галовачку аздаблялі вышыўкай, нашыўкамі залацістай тасьмы, набіванага пярэстага паркалю. Блізкі да галовачкі галаўны ўбор жанчын Давыд-Гарадка і Століна — падушачка.

М.Ф.Раманюк.

т. 4, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)