рабры́сты, -ая, -ае.

Няроўны, з выступамі, гранямі.

Рабрыстая паверхня.

|| наз. рабры́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рабры́сты рабры́стая рабры́стае рабры́стыя
Р. рабры́стага рабры́стай
рабры́стае
рабры́стага рабры́стых
Д. рабры́стаму рабры́стай рабры́стаму рабры́стым
В. рабры́сты (неадуш.)
рабры́стага (адуш.)
рабры́стую рабры́стае рабры́стыя (неадуш.)
рабры́стых (адуш.)
Т. рабры́стым рабры́стай
рабры́стаю
рабры́стым рабры́стымі
М. рабры́стым рабры́стай рабры́стым рабры́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабры́сты ребри́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта. Сачанка.

2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут. Мележ. Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабры́сты gerppt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ребри́стый рабры́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kntig

a вуглава́ты, рабры́сты, гранёны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расхрыста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Расхінуць шырока (адзенне, часткі адзення). [Крушынскі] расхрыстаў скураную жакетку. Бядуля. // Раскрыць, агаліць (цела), расхінуўшы адзенне. Блукае [Фенька], як здань, — сухаплечы, рабрысты, Чупрыну ўскудлачыў, грудзіну расхрыстаў. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gerppt

a рабры́сты, жалаба́ты

~er Stoff — рубча́стая матэ́рыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРАБ

(Carpinus),

род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Еўропе, Паўн. Амерыцы (1 від). Лесаўтваральнікі (утвараюць грабавыя лясы). На Беларусі 1 дзікарослы — граб звычайны, або еўрапейскі (С. betulus), і 3 інтрадукаваныя ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН віды: граб каралінскі (С. caroliniana), каўказскі (С. caucasica) і ўсходні, або грабіннік (С. orientalis). Граб звычайны — цеплалюбны зах.-еўрап. від. Расце як дамешак ці ўтварае другі ярус ў мяшаных і лісцевых лясах; на месцы высечаных лясоў стварае чыстыя другасныя (вытворныя) насаджэнні — грабнякі.

Аднадомныя лістападныя дрэвы (выш. да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырв. каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганне. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі). Дэкар., дубільныя, кармавыя, тэхн. і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб муз. інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення нас. месцаў. Ёсць дэкар. садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.

Г.У.Вынаеў.

т. 5, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)