рабо́ча-сяля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рабо́ча-сяля́нскі рабо́ча-сяля́нская рабо́ча-сяля́нскае рабо́ча-сяля́нскія
Р. рабо́ча-сяля́нскага рабо́ча-сяля́нскай
рабо́ча-сяля́нскае
рабо́ча-сяля́нскага рабо́ча-сяля́нскіх
Д. рабо́ча-сяля́нскаму рабо́ча-сяля́нскай рабо́ча-сяля́нскаму рабо́ча-сяля́нскім
В. рабо́ча-сяля́нскі (неадуш.)
рабо́ча-сяля́нскага (адуш.)
рабо́ча-сяля́нскую рабо́ча-сяля́нскае рабо́ча-сяля́нскія (неадуш.)
рабо́ча-сяля́нскіх (адуш.)
Т. рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскай
рабо́ча-сяля́нскаю
рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскімі
М. рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскай рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рабо́ча-сяля́нскі рабо́че-крестья́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рабоча-сялянская інспекцыя 9/5—6; 11/146

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рабоча-Сялянскі Чырвоны Флот 2/546; 3/585

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАБО́ЧА-СЯЛЯ́НСКАЯ ЧЫРВО́НАЯ А́РМІЯ (РСЧА, Чырвоная Армія),

афіцыйная назва ўзбр. сіл Сав. дзяржавы (акрамя ВМФ), устаноўленая СНК РСФСР 15(28).1.1918. У 1946—91 наз. Савецкая Армія.

т. 13, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія 3/585; 5/347, гл. Чырвоная Армія

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАБО́ЧА-СЯЛЯ́НСКАЯ ІНСПЕ́КЦЫЯ (РСІ, Рабкрын),

орган дзярж. кантролю ў Сав. Расіі і інш. сав. рэспубліках, потым у СССР і саюзных рэспубліках у 1920—34. Папярэднікамі РСІ былі органы рабочага кантролю, якія дзейнічалі з часу Лют. рэвалюцыі 1917. Паводле дэкрэта ВЦВК ад 7.2.1920 Наркамат дзярж. кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Нар. камісарыят РСІ. На Беларусі ў ліп. 1920 у складзе Ваенрэўкома ССРБ утвораны аддзел РСІ, які ў жн. пераўтвораны ў Камісарыят РСІ Ваенрэўкома ССРБ, а ў снеж. — у Наркамат РСІ ССРБ. XII з’езд РКП(б) (крас. 1923) прыняў рашэнне пра аб’яднанне органаў парт. і дзярж. кантролю ў адзін — Цэнтр. кантрольную камісію — Наркамат РСІ (ЦКК—НК РСІ), хоць яны захавалі пэўную самастойнасць. НК РСІ былі дадзены правы канчаткова зацвярджаць штаты наркаматаў і цэнтр. дзярж. устаноў, ліквідоўваць арг-цыі і прадстаўніцтвы, змяняць арганізац. структуры ўстаноў і прадпрыемстваў, накладваць пакаранні і нават звальняць кіруючых асоб за безгаспадарчасць, бюракратызм і валакіту. Паводле рашэння XVII з’езда ВКП(б) (студз.лют. 1934) замест ЦКК—НК РСІ створаны Камісія парт. кантролю пры ЦК ВКП(б) і Камісія сав. кантролю пры СНК СССР. ЦКК КП(б)Б рэарганізавана ў Камісію парт. кантролю пры ЦК КП(б)Б; пастановай ЦВК і СНК БССР ад 8.3.1934 НК РСІ БССР і Камісія выканання пры СНК БССР скасаваны, а на іх аснове створаны Камісія сав. кантролю пры СНК БССР і адпаведныя структуры на месцах.

Да крас. 1919 органы дзярж. кантролю на Беларусі ўзначальваў С.​І.​Берсан. Наркомы РСІ ССРБ: С.​Н.​Найхін (1921—22), А.​Д.​Руманаў (1922—23). Старшыні ЦКК КП(б)Б — наркомы РСІ БССР: Р.​Я.​Рудэрман (1923—24), В.​П.​Грузель (1924—25), В.​А.​Радус-Зяньковіч (1925—27), А.​Я.​Калнін (1927—32), І.​А.​Лычаў (1932—34).

Літ.:

Злотник М.И. Деятельность органов партийно-государственного контроля БССР в государственном строительстве (1917—1934 гг.). Мн., 1969.

В.​Ф.​Кушнер.

т. 13, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Венгерскі рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад 5/208

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бакінскі азербайджанскі рабоча-сялянскі тэатр 1/156

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Часовы рабоча-сялянскі Савецкі ўрад Беларусі, гл. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)