рабо́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рабо́тка рабо́ткі
Р. рабо́ткі рабо́так
Д. рабо́тцы рабо́ткам
В. рабо́тку рабо́ткі
Т. рабо́ткай
рабо́ткаю
рабо́ткамі
М. рабо́тцы рабо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рабо́тка ж., прост., пренебр. работёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да работа (у 2, 6 знач.); невялікая або прыемная работа. — Тады еш ды адпачні з дарогі, а я ў сад загляну, работку там яшчэ не паспеў кончыць. Парахневіч. [Забіч:] — Хораша працаваць! Ой хораша, калі так работка кіпіць! Савіцкі. // Разм. зневаж. Пра дрэнную работу. [Багуцкі:] — Эге, нікуды не варта работа такая. З такой работкай паравоз і перагона не пройдзе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабо́та, -ы, ДМо́це, мн. -ы, -бо́т, ж.

1. Праяўленне, ажыццяўленне якой-н. дзейнасці; дзейнасць, праца чаго-н.

Пасля работы хацелася адпачнуць.

Р. матора машыны.

Р. сэрца.

2. Кола заняткаў, справа; пэўны род дзейнасці.

У яго работы — непачаты край.

Фізічная р.

Грамадская р.

3. Служба, праца ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве.

Паступіць на работу.

Сумяшчаць работу з вучобай.

4. мн. Дзейнасць па стварэнні, вырабе, апрацоўцы чаго-н.

Сельскагаспадарчыя работы.

Унутраныя работы ў новым доме.

5. Прадукт працы, выраб, твор.

Выстаўка работ мастака.

Друкаваная р.

6. Тое, што знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі, дапрацоўкі.

Прынесці работу дадому.

7. Якасць або спосаб выканання чаго-н.

Замок кавальскай работы.

8. Фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе змены пры ператварэнні аднаго віду энергіі ў другі.

Адзінка вымярэння работы.

Пусціць у работу — даць прымяненне чаму-н.

|| памянш.-ласк. рабо́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 2, 5 і 7 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

работёнка прост., уничиж. рабо́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)