піяні́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. піяні́на піяні́на
Р. піяні́на піяні́на
Д. піяні́на піяні́на
В. піяні́на піяні́на
Т. піяні́на піяні́на
М. піяні́на піяні́на

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

піяні́на, нескл., н.

Клавішны музычны інструмент, у якім струны, дэка і механіка размешчаны ў вертыкальнай плоскасці, від фартэпіяна.

|| прым. піяні́нны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Піяні́на

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Піяні́на
Р. Піяні́на
Д. Піяні́ну
В. Піяні́на
Т. Піяні́нам
М. Піяні́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

піяні́на нескл., ср. пиани́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піяні́на, нескл., н.

Від фартэпіяна, які мае форму высокай плоскай скрыні з вертыкальна нацягнутымі струнамі, з выступаючай наперадзе часткай, дзе размешчана клавіятура. Павел сеў за піяніна. Прабег пальцамі па клавішах. Мелодыя паплыла па пакоі. Шыцік.

[Іт. pianino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піяніна 2/166; 8/456; 10/544

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

піяніна

т. 12, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піяні́на н. Klaver [-´vi:r] n -s, -e; Pino n -s, -s;

(і)гра́ць на піяні́на Klaver spelen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

піяні́на

(іт. pianino)

струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент з вертыкальна нацягнутымі струнамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Піяніна ’від фартэпіяна’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. pianino, замесу piano verticale ’кароткі (вертыкальны) тып музычнага інструмента’, супрацьпастаўлены piano a code, pianoforte ’фартэпіяна’ (Банькоўскі, 2, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)