ПІФАГО́РАВЫ ЛІ́КІ,
тройкі такіх натуральных лікаў, што трохвугольнік, даўжыні старон якога прапарцыянальныя (ці роўныя) гэтым лікам, з’яўляецца прамавугольным. Па тэарэме, адваротнай Піфагора тэарэме, для гэтага дастаткова, каб яны задавальнялі дыяфантава ўраўненне x2 + y2 = z2; напр., лікі x=3, y=4, z=5 і x=5, y=12, z=13.
т. 12, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піфаго́раў
прыметнік, прыналежны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
піфаго́раў |
піфаго́рава |
піфаго́рава |
піфаго́равы |
| Р. |
піфаго́равага |
піфаго́равай піфаго́равае |
піфаго́равага |
піфаго́равых |
| Д. |
піфаго́раваму |
піфаго́равай |
піфаго́раваму |
піфаго́равым |
| В. |
піфаго́раў (неадуш.) піфаго́равага (адуш.) |
піфаго́раву |
піфаго́рава |
піфаго́равы (неадуш.) піфаго́равых (адуш.) |
| Т. |
піфаго́равым |
піфаго́равай піфаго́раваю |
піфаго́равым |
піфаго́равымі |
| М. |
піфаго́равым |
піфаго́равай |
піфаго́равым |
піфаго́равых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЖЫ́ЧКА (Хведар Дзмітрыевіч) (н. 20.3.1927, пас. Марс Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1959). Служыў на флоце, працаваў у прэсе, у выд-вах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура», у 1972—76 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1947. Паэтызуе рамантыку марской службы, працу, хараство роднай прыроды (зб. «Стой на вахце, сэрца», 1961, «Настой», 1968, «Абрус», 1985, і інш.). У вострасюжэтных апавяданнях і аповесцях для дзяцей раскрывае сталенне характару юнага героя («Каштанавы «Масквіч», 1959, «Піфагоравы штаны», 1961, «Зброю бяруць сыны», 1964, «Дзе растуць бяссмертнікі», 1967, «Букет вяргіняў», 1970, «Дзень будзе ясны», 1981). На бел. мову пераклаў многія творы чэш., польскіх і славацкіх пісьменнікаў, драму Л.Украінкі «Лясная песня», аповесці М.Алейніка «Леся», Б.Ногейла «Паводка» і інш.
Тв.:
Абеліск. Мн., 1973;
Карэц калодзежнай вады. Мн., 1983;
Абдымкі сонца. Мн., 1988;
Сонца скача па траве. Мн., 1989.
т. 6, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)