-пітэк

(гр. pithekos = малпа)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «выкапнёвая малпа».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парапітэ́к

(ад пара- + -пітэк)

адна з найбольш старажытных выкапнёвых чалавекападобных малпаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гігантапітэ́к

(ад гігант + -пітэк)

вымерлая буйная чалавекападобная малпа, якая жыла ў сярэдзіне антрапагену.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палеапітэ́к

(ад палеа- + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, знойдзеная ў ніжнепліяцэнавых адкладах Паўн. Індыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пліяпітэ́к

(ад гр. pleion = большы + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая лічыцца продкам гібона.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўстралапітэ́к

(ад лац. australis = пўднёвы + -пітэк)

вымерлая чалавекападобная малпа, якая жыла ў пачатку чацвярцічнага перыяду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дрыяпітэ́к

(ад гр. drys, dryos = дрэва + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая, магчыма, была продкам шымпанзэ, гарылы і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рамапітэ́к

(ад інд. Rama = імя героя індыйскага эпасу + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая лічыцца найбольш старажытным продкам чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

удабнапітэ́к

(ад груз. Udabno = назва паселішча ў Грузіі + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, рэшткі якой знойдзены ў адкладах кайназою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)