ПІРЫ́ТНАЯ ПЛА́ЎКА,

перапрацоўка сумесі пірытных медных руд з кварцам і вапняком пры нязначным расходзе коксу (2—4%). Цеплата, неабходная для плаўлення, вылучаецца пераважна ў выніку акіслення сульфіду жалеза. Ажыццяўляюць у шахтавых печах у моцна акісляльнай атмасферы. Прадукты П.п. — медны штэйн, сярністы газ і шлак.

т. 12, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піры́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. піры́тны піры́тная піры́тнае піры́тныя
Р. піры́тнага піры́тнай
піры́тнае
піры́тнага піры́тных
Д. піры́тнаму піры́тнай піры́тнаму піры́тным
В. піры́тны (неадуш.)
піры́тнага (адуш.)
піры́тную піры́тнае піры́тныя (неадуш.)
піры́тных (адуш.)
Т. піры́тным піры́тнай
піры́тнаю
піры́тным піры́тнымі
М. піры́тным піры́тнай піры́тным піры́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)