піратэ́хніка, -і,ДМ -ніцы, ж.

Галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

|| прым. піратэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піратэ́хніка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. піратэ́хніка
Р. піратэ́хнікі
Д. піратэ́хніцы
В. піратэ́хніку
Т. піратэ́хнікай
піратэ́хнікаю
М. піратэ́хніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

піратэ́хніка ж. пироте́хника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

[Ад грэч. pýr — агонь і слова «тэхніка».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піратэхніка 1/507; 4/494; 8/447; 9/507

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРАТЭ́ХНІКА (ад піра... + тэхніка),

галіна тэхнікі па вытв-сці і выкарыстанні піратэхнічных саставаў, аснашчаных імі вырабаў і наладжванні феерверкаў. Вядома з глыбокай старажытнасці (напр., у Кітаі элементы П. выкарыстоўвалі за некалькі стагоддзяў да н.э.). Да 19 ст. П. ўключала выраб порахаў і выбуховых рэчываў.

Вытв-сць піратэхн. вырабаў уключае здрабненне кампанентаў саставаў, іх сушку, прасейванне і змешванне ў спец. змяшальніках з дыстанцыйным кіраваннем. Запаўненне вырабаў (кардонных і метал. гільзаў) піратэхн. саставам ажыццяўляюць пад ціскам на прэсах, часам шнэкаваннем ці заліўкай. Вытв. аперацыі ў П. пажара- і выбухованебяспечныя.

Літ.:

Шидловский А.А. Основы пиротехники. 4 изд. М., 1973.

т. 12, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піратэ́хніка ж. Pyrotéchnik f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

піратэ́хніка

(ад піра- + тэхніка)

галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

піратэ́хніка

(ад гр. pyr = агонь + techne = майстэрства)

галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

піратэ́хнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. піратэ́хнік піратэ́хнікі
Р. піратэ́хніка піратэ́хнікаў
Д. піратэ́хніку піратэ́хнікам
В. піратэ́хніка піратэ́хнікаў
Т. піратэ́хнікам піратэ́хнікамі
М. піратэ́хніку піратэ́хніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)