ПІРА́НЫ, піранні (Serrasalmus),

род прэснаводных рыб сям. піраньевых атр. карпападобных. Разам з П. родаў Рузвельтыела і Пігацэнтрус складаюць падсям. драпежных П. (каля 25 відаў). Пашыраны ў бас. рэк Амазонка, Арынока і інш. у паўн.-ўсх. ч. Паўд. Амерыкі. Чародныя рыбы.

Даўж. да 35, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў. Ёсць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых клінападобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху. Зграя П. за некалькі хвілін здольна знішчыць жывёлу масай каля 50 кг. Аб’екты акварыумнага рыбаводства.

Піранья пірайя.

т. 12, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піра́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. піра́н піра́ны
Р. піра́ну піра́наў
Д. піра́ну піра́нам
В. піра́н піра́ны
Т. піра́нам піра́намі
М. піра́не піра́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)