пінч-эфе́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пінч-эфе́кт пінч-эфе́кты
Р. пінч-эфе́кту пінч-эфе́ктаў
Д. пінч-эфе́кту пінч-эфе́ктам
В. пінч-эфе́кт пінч-эфе́кты
Т. пінч-эфе́ктам пінч-эфе́ктамі
М. пінч-эфе́кце пінч-эфе́ктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПІНЧ-ЭФЕ́КТ (ад англ. pinch звужэнне, сцісканне),

звужванне эл. токавага канала ў сціскальным праводным асяроддзі пад уздзеяннем уласнага (створанага самім токам) магн. поля. Апісаны амер. вучоным У.​Х.​Бенетам (1934) у дачыненні да патокаў хуткіх зараджаных часціц у газаразраднай плазме. Рэалізуецца ў моцнатокавых газавых разрадах (сіла току сотні тысяч ампер і больш). Назіраецца таксама ў плазме цвёрдых цел, напр., у т.зв. моцна выраджанай электронна-дзірачнай плазме паўправаднікоў. Выкарыстоўваюць у даследаваннях уласцівасцей носьбітаў току, мадэляванні з’яў у газаразраднай плазме і інш.

т. 12, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пінч-эфе́кт

(ад англ. pinch = сцісканне + эфект)

фіз. сцісканне плазмы, праз якую цячэ электрычны ток, магнітным полем, што ўтвараецца самім токам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Напродзіў ’надзіва, на здзіўленне’ (Нас., Гарэц.), напрыды́ў ’на погляд’ (Доўн.-Зап., Пінч.). Гл. продзіў ’дзіва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІШЧАНЧУ́К (Уладзімір Андрэевіч) (н. 5.8.1946, в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. акцёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1968). З 1968 акцёр і дырэктар Гродзенскага абл. драм. т-ра. З 1985 заг. кафедры, з 1990 дэкан тэатр. факультэта Бел. АМ. Характарны акцёр. Творчасць адметная мастацтвам імправізацыі, разнастайнасцю сцэн. фарбаў. Найб. значныя работы стварыў у камед. рэпертуары. Сярод роляў: Быкоўскі і Кутас («Паўлінка» і «Прымакі» Я.​Купалы), Жлукта («Мілы чалавек» К.​Крапівы), Несцерка (аднайм. п’еса В.​Вольскага), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А.​Макаёнка), Гатоўчык («Апошні шанц» В.​Быкава), доктор Пінч і Балтазар («Камедыя памылак» У.​Шэкспіра), Кісельнікаў («Багна» А.​Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.​Чэхава), Ларыёсік («Дні Гурбіных» М.​Булгакава), Зямцоў («Жорсткія гульні» А.​Арбузава), Залатуеў («Развітанне ў чэрвені» А.​Вампілава), Голубеў («Сам-насам з усімі» А.​Гельмана) і інш. Здымаецца ў кіно: «Вадзіцель аўтобуса» (1983), «Прыступіць да ліквідацыі» (1984), «Маці Урагану» (1990), «Апёк» (1999) і інш.

т. 10, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)