Дзяржаўны архіў Пінскай вобласці 11/582, 583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ленінскі падпольны райком КП(б)Б Пінскай вобл. 5/45; 9/62

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пі́нскі пі́нская пі́нскае пі́нскія
Р. пі́нскага пі́нскай
пі́нскае
пі́нскага пі́нскіх
Д. пі́нскаму пі́нскай пі́нскаму пі́нскім
В. пі́нскі (неадуш.)
пі́нскага (адуш.)
пі́нскую пі́нскае пі́нскія (неадуш.)
пі́нскіх (адуш.)
Т. пі́нскім пі́нскай
пі́нскаю
пі́нскім пі́нскімі
М. пі́нскім пі́нскай пі́нскім пі́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кавалерыйскі эскадрон партыз. брыгады імя У. І. Леніна Пінскай вобл. 8/192

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ту́рава-пі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ту́рава-пі́нскі ту́рава-пі́нская ту́рава-пі́нскае ту́рава-пі́нскія
Р. ту́рава-пі́нскага ту́рава-пі́нскай
ту́рава-пі́нскае
ту́рава-пі́нскага ту́рава-пі́нскіх
Д. ту́рава-пі́нскаму ту́рава-пі́нскай ту́рава-пі́нскаму ту́рава-пі́нскім
В. ту́рава-пі́нскі (неадуш.)
ту́рава-пі́нскага (адуш.)
ту́рава-пі́нскую ту́рава-пі́нскае ту́рава-пі́нскія (неадуш.)
ту́рава-пі́нскіх (адуш.)
Т. ту́рава-пі́нскім ту́рава-пі́нскай
ту́рава-пі́нскаю
ту́рава-пі́нскім ту́рава-пі́нскімі
М. ту́рава-пі́нскім ту́рава-пі́нскай ту́рава-пі́нскім ту́рава-пі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кавалерыйскі эскадрон імя І. В. Сталіна партыз. брыгады імя П. К. Панамарэнкі Мінскай, Пінскай, Брэсцкай абл. 8/196

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАГІ́ЧЫНСКІ ПАВЕ́Т Існаваў у 1921—39 у Палескім ваяв. Польшчы. Падзяляўся на гміны. З 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Пінскай вобл. Цэнтр — г.п. Драгічын. 15.1.1940 павет скасаваны, замест яго ўтвораны Драгічынскі раён.

т. 6, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВІ́ННІЦА»,

рачны манітор сав. Пінскай ваен. флатыліі, які ўдзельнічаў у абарончых баях на Беларусі летам 1941 у Вял. Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску, прайшоў некалькі мадэрнізацый. У 1920—23 наз. «Mozyrz» («Мазыр»), у 1923—39 — «Toruń» («Торунь»), уваходзіў у склад Віслінскай (1920—22) і Пінскай (1922—39) флатылій ВМФ Польшчы. Затоплены экіпажам у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Падняты сав. маракамі з дна Прыпяці. Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. Вёў баі на Бярэзіне (каля Бабруйска). Сеў на мель каля в. Новая Беліца Светлагорскага р-на, узарваны экіпажам 16.7.1941.

Р.К.Паўловіч.

т. 4, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВЕ́РНЫ»,

рачная кананерская лодка Пінскай ваеннай флатыліі, якая вызначылася ў пач. Вял. Айч. вайны. Пабудавана ў 1897—98. З 1919 у складзе Дняпроўскай, з 1940 — Пінскай ваен. флатыліі. Мела 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж 51 чал. 11.8.1941 на Дняпры каля с. Тарасаўка Чаркаскай вобл. (Украіна) прыкрыла пашкоджаную кананерскую лодку «Перадавы», пры прарыве да Чаркасаў знішчыла 15 ням. танкаў і некалькі артыл. батарэй. 17—19.8.1941 прарвалася ў Кіеў, 25.8.1941 адбіла налёт 9 ням. бамбардзіроўшчыкаў, але ў час наступнага бою з 18 самалётамі ворага ўзарвана і патанула на Дняпры; экіпаж загінуў.

Літ.:

Локтионов И.И. Пинская и Днепровская флотилии в Великой Отечественной войне. М., 1958. С. 50—52, 67—69.

Р.К.Паўловіч.

т. 4, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЖЫТО́МІР»,

рачны манітор сав. Пінскай ваен. флатыліі, які ўдзельнічаў у абарончых баях на Беларусі і Украіне на пач. Вял. Айч. вайны. Пабудаваны ў 1920 у г. Гданьск. Да 24.10.1939 наз. «Pinsk» («Пінск»), уваходзіў у склад Віслінскай (1920—25) і Пінскай (1926—39) флатылій ВМФ Польшчы. Затоплены экіпажам у час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Падняты сав. маракамі са дна Прыпяці. Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. З ліп. 1941 вёў баі на Бярэзіне (каля Бабруйска) і Дняпры (Кіеўскі напрамак). Узарваны экіпажам 1.9.1941 каля в. Чэрні Кіеўскай вобл. ў сувязі з адступленнем сав. войск.

Літ.:

Локтионов И.И. Пинская и Днепровская флотилии в Великой Отечественной войне. М., 1958.

Р.К.Паўловіч.

т. 6, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)