Прамавугольны выступ на сцяне ў выглядзе ўробленай у яе калоны.
|| прым.піля́стравы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
піля́стра, ‑ы, ж. іпіля́стр, ‑а, м.
Спец. Чатырохгранная калона, якая адной гранню ўваходзіць у сцяну.
[Іт. pilasteo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піля́стра, піля́стр
(фр. pilastre, ад іт. pilastro)
чатырохвугольная калона, якая адной гранню ўваходзіць у сцяну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПІЛЯ́СТРА, пілястр (італьян. pilastro ад лац. pila калона, слуп),
плоскі верт. прамавугольны ў плане выступ на сцяне ці слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны арх. ордэра, але пазбаўлены патаўшчэння ў сярэдняй частцы ствала (энтазіса). П. выкарыстоўваліся ў ордэрнай сістэме як дэкар. элементы для верт. члянення сцен. Часам канструктыўна ўмацоўвалі найб. напружаныя ўчасткі сцен (вуглы, прасценкі і інш.). Упершыню паявіліся ў ордэрнай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У архітэктуры барока і класіцызму былі важным сродкам узбагачэння арх. кампазіцыі, стварэння выразнага рытму фасадаў і надання ім манументальнасці. Выкарыстоўваюцца ў сучасным буд-ве.