піктагра́фія, -і, ж.

Старажытная форма пісьма — перадача паведамлення малюнкамі.

|| прым. піктаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піктагра́фія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. піктагра́фія
Р. піктагра́фіі
Д. піктагра́фіі
В. піктагра́фію
Т. піктагра́фіяй
піктагра́фіяю
М. піктагра́фіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

піктагра́фія ж., лингв. пиктогра́фия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піктагра́фія, ‑і, ж.

Старажытная форма пісьма пры дапамозе піктаграм.

[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піктагра́фія ж. лінгв. Piktographe f -, Piktografe f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

піктагра́фія

(ад лац. pictus = маляўнічы + -графія)

старажытная форма пісьма пры дапамозе ўмоўных малюнкаў на дрэве, косці, камені і іншых матэрыялах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пиктогра́фия лингв. піктагра́фія, -фіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПІКТАГРАФІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́, піктаграфія (ад лац. pictus намаляваны + ...графія),

найбольш старажытны тып пісьма з дапамогай малюнкаў. Малюнкі, або піктаграмы, прызначаныя для перадачы інтэлектуальнага зместу, аднолькава разумеліся разнамоўнымі супольнасцямі, якія карысталіся агульнай ці блізкай сукупнасцю паняццяў. Адрозніваюць піктаграмы-сігналы (зразумелыя толькі ў пэўнай сітуацыі) і піктаграмы-знакі (нясуць сэнсавую інфармацыю самі па сабе). Істотная рыса П.п. — пэўная адвольнасць інтэрпрэтацыі, прачытання малюнкаў. П.п. было пашырана з часоў палеаліту сярод карэнных жыхароў Амерыкі, Трапічнай Афрыкі, Аўстраліі, Сібіры і інш. рэгіёнаў свету да 20 ст. З П.п. ўзнікла ідэаграфічнае пісьмо. У наш час прынцып піктаграфіі знаходзіць адлюстраванне ў дапаможных сродках камунікацыі (дарожныя знакі, сімвалічныя выявы відаў спорту, малюнкі ў коміксах, рэклама, татуіроўка і інш.).

Літ.:

Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ. М., 1963;

Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 12, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

obrazkowy

obrazkow|y

малюнкавы; які складаецца з малюнкаў;

łamigłówka ~a — малюнкавая галаваломка; рэбус;

pismo ~e — малюнкавае пісьмо; піктаграфія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)