пікні́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пікні́да пікні́ды
Р. пікні́ды пікні́д
Д. пікні́дзе пікні́дам
В. пікні́ду пікні́ды
Т. пікні́дай
пікні́даю
пікні́дамі
М. пікні́дзе пікні́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПІКНІ́ДА (ад грэч. pyknos шчыльны),

орган канідыяльнага споранашэння некат. аскаміцэтаў, іржаўных і недасканалых грыбоў, таксама лішайнікаў. Акруглай або грушападобнай формы з даволі тоўстымі парэнхіматычнымі сценкамі, унутр. поласць якіх выслана слоем канідыяносцаў. Сфарміраваныя канідыі выходзяць з адтуліны на верхавінцы П. ў выглядзе слізістага шнура.

т. 12, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пікні́да

(ад гр. pyknos = шчыльны)

умяшчальня бясполых спор многіх грыбоў і лішайнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)