пі́жма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пі́жма
Р. пі́жмы
Д. пі́жме
В. пі́жму
Т. пі́жмой
пі́жмою
М. пі́жме

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пі́жма ж., бот. пи́жма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пі́жма, ‑ы, ж.

Расліна сямейства складанакветных з моцным пахам, горкая на смак, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піжма 8/433

- » - звычайная 6/296—297 (укл.); 12/43 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́ЖМА (Tanacetum),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і.

У Забайкаллі і Манголіі ўтвараюць піжмавыя стэпы. На Беларусі 1 дзікарослы від — П. звычайная, або дзікая рабінка (T. vulgare), стараж. лек. расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана П. паўночная (T. boreale).

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — сямянка. Траву П. выкарыстоўваюць у харч. і лікёра-гарэлачнай прам-сці (заменнік карыцы, мускатнага арэху). Харч., лек., інсектыцыдныя расліны.

Піжма звычайная.

т. 12, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пі́жма (пісьма, пыжам, пожма, пу́ж. ма, ціжма, чыжам, сціжма, сіаапізьма, піжмак, пожня) * расліна Tanaceum balsamita L.’ (віц., маг., Кіс.; слуц., лельч., КЭС; Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.; міёр., Жыв. сл.; ТСБМ; Бяльк.; ЛА, 1); піжма, пізмо ’старасцень якава, Senecio jacobaea L.’ (Кіс.). Укр. тіжлю, рус. тіжма ’Tanaceum vulgare’, рус. яшчэ ’крываўнік дабрародны, Achillea nobilis L.’, польск. piżmo, в.-луж. piżmo ’мускус’, piżmowe ziele, piżmowiec ’адокса мускусная’, мар. piżmo ’астра. Asler chinensis’, piżma ’васілёк, Centaurea cyanus’, чэш., славац. piżmo ’мускус’, харв. piżmaпіжма’, усе запазычаны з с.-в.-ням. bisem, ст.-в.-ням. bisam(o) ’мускус’ (Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 259) < с.-лац. bisamum < ст.-яўр. basam ’бальзам’ < асір. bes(a) ’прыемны пах’, з якога праз ст.-грэч. βάλσαμον ’тс’ прыйшло суч. бальзам (Бязлай, 3, 45; Махэк₂, 453). Ст.-бел. пижмо ’мускус’ (XVI ст.) было запазычана са ст.-польск. piżmo, якое са ст.-чэш. pižmo ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 151), перанос назвы на Tanaceum vulgare звязана з тым, што лісты гэтай расліны замянялі карыцу і мускатны арэх (Мяркулава, Очерки, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́жма бот. пі́жма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗІ́КАЯ РАБІ́НКА,

гл. ў арт. Піжма.

т. 6, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГІ́НСКІ СТЭП,

узвышаная раўніна ў Забайкаллі, у Рас. Федэрацыі, на спадзістых схілах хрыбтоў і далін рэк бас. Агі (прыток Анона). Даўж. каля 100 км. Выш. 600—900 м. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Большая ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.

т. 1, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пы́жма ’крываўнік’ (Мат. Гом.). Гл. піжма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)