Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГМЕ́І,
група народаў у Цэнтр. Афрыцы. У Дэмакр.Рэсп. Конга (165 тыс.чал.), Руандзе (70 тыс.чал.), Бурундзі (55 тыс.чал.) і Угандзе іх наз. тва, у Габоне (15 тыс.чал.) і Рэсп. Конга (30 тыс.чал.) — бінга (бабінга), Камеруне (25 тыс.чал.) — бібая, гіелі; у Цэнтр.-Афр.Рэсп. — 23 тыс.чал., Анголе — 5 тыс.чал. Агульная колькасць 390 тыс.чал. (сярэдзіна 1990-х г.). Маюць малы рост (мужчыны 142—145 см), вузкія губы, вузкае і нізкае пераноссе. Гавораць на банту мовах. Прытрымліваюцца традыц. вераванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
негры́лы
(ісп. negrillo, ад negro = чорны)
прадстаўнікі негрыльскай расы, афрыканскія пігмеі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Zwérgvolkn -(e)s, -völker ка́рлікі, пігме́і; гно́мы (у казках)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
негрыто́сы
(ісп. negrittos, ад negro = чорны)
прадстаўнікі некаторых этнічных груп Паўд.-Усх. Азіі; азіяцкія пігмеі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пігме́й, ‑я, м.
1. Прадстаўнік карлікавых плямён Цэнтральнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. // Пра чалавека маленькага росту. Комін відаць на многа кіламетраў навокал. Акурат — строгі палец велікана, што паказвае пігмеям на вечнае неба.Бядуля.// Пра прадмет, жывёліну, расліну вельмі малых памераў.
2. Нікчэмны, абмежаваны чалавек. Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак.Кірэенка.
[Грэч. pigmáios — велічынёй з кулак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1.Памянш.да інтрыга (у 1 знач.). Пошлая інтрыжка. □ Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак.Кірэенка.
2. Мімалётная любоўная сувязь. Любоўная інтрыжка. □ Адчувалася, нібы і пад гэтай меднай грыўкай, гулліва навісаўшай на лоб, калышуцца цьмяныя думкі, якія ніяк не ўкладваюцца ў сталы, прызвычаены свет яе [Любіных] інтарэсаў: інстытуцкія хлопцы, дзяўчаты, нявінныя інтрыжкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)