пяшчо́тнасць, -і, ж.

1. гл. пяшчотны.

2. Ласкавасць, пяшчота.

П. маці да дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяшчо́тнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. пяшчо́тнасць
Р. пяшчо́тнасці
Д. пяшчо́тнасці
В. пяшчо́тнасць
Т. пяшчо́тнасцю
М. пяшчо́тнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пяшчо́тнасць ж. не́жность, ла́сковость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяшчо́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пяшчотнага. Пяшчотнасць свайго бацькоўскага пачуцця дзед выказваў, як заўсёды, па-свойму. Брыль.

2. Ласкавасць, пяшчота. Матулі роднай вобраз мілы, Пяшчотнасць, любасць да мяне, Яе аб дзецях клопат шчыры Усплываюць часта ў светлым сне. Журба. Дзедам старога называла ўся брыгада, і ў гэтай назве была нейкая пяшчотнасць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяшчо́тнасць ж. Zártheit f -; Zärtlichkeit f - (пяшчотныя адносіны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пяшчо́тны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі, замілавання, які выяўляе ласку, любоў.

П. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны, вельмі прыемны.

П. голас.

П. ветрык.

|| наз. пяшчо́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fondness [ˈfɒndnəs] n. пяшчо́тнасць, ласка́васць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

affection [əˈfekʃn] n. (for) прыхі́льнасць; пяшчо́тнасць, любо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ла́сковость ла́ска́васць, -ці ж.; пяшчо́тнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДО́БРУШСКІ ФАРФО́РАВЫ ЗАВО́Д Створаны ў 1978 у г. Добруш Гомельскай вобл. Выпускае фарфоравыя вырабы

(сервізы, дэкар. блюды, дзіцячыя наборы і інш.),

якія аздабляюцца ручной размалёўкай, метадам аэраграфіі, штампа, шаўкаграфіі і дэколямі. Працуе маст. лабараторыя. Сярод вырабаў: дэкар. блюды «Ружы», кававыя сервізы «Верасень», «Алеся», сухарніцы «Пяшчотнасць», «Лета», «Ружы» і інш.

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)