пяцівуго́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пяцівуго́льнік пяцівуго́льнікі
Р. пяцівуго́льніка пяцівуго́льнікаў
Д. пяцівуго́льніку пяцівуго́льнікам
В. пяцівуго́льнік пяцівуго́льнікі
Т. пяцівуго́льнікам пяцівуго́льнікамі
М. пяцівуго́льніку пяцівуго́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пяцівуго́льнік м., архит. пятиуго́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой ўтвараюць пяць вуглоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціку́тнік м., см. пяцівуго́льнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятиуго́льник мат. пяцівуго́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяціку́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і пяцівугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пентагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Правільны пяцівугольнік, на ўнутраных баках якога пабудаваны раўнабедраныя трохвугольнікі аднолькавай вышыні.

[Ад грэч. pénte — пяць і grámma — лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕНТАГРА́МА (ад грэч. pente пяць + gramma лінія),

правільны выпуклы пяцівугольнік, на старанах якога пабудаваны роўнабаковыя трохвугольнікі аднолькавай вышыні. Можа быць утворана прадаўжэннем старон правільнага пяцівугольніка. або яго дыяганалямі. У сярэднявеччы — магічны знак.

т. 12, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pięciokąt

м. пяцівугольнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pentagon [ˈpentəgən] n.

1. math. пяцівуго́льнік

2. the Pentagon Пентаго́н, міністэ́рства абаро́ны ЗША

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)