пятна́ццаты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пятна́ццаты пятна́ццатая пятна́ццатае пятна́ццатыя
Р. пятна́ццатага пятна́ццатай
пятна́ццатае
пятна́ццатага пятна́ццатых
Д. пятна́ццатаму пятна́ццатай пятна́ццатаму пятна́ццатым
В. пятна́ццатага (адуш.)
пятна́ццаты (неадуш.)
пятна́ццатую пятна́ццатае пятна́ццатых (адуш.)
пятна́ццатыя (неадуш.)
Т. пятна́ццатым пятна́ццатай
пятна́ццатаю
пятна́ццатым пятна́ццатымі
М. пятна́ццатым пятна́ццатай пятна́ццатым пятна́ццатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пятна́ццаты пятна́дцатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пятнаццаць. Пятнаццатая гадзіна. Пятнаццаты год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пятна́ццаты ліч. der fünfzehnte;

пятна́ццатая старо́нка Séite fünfzehn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пятна́ццаць, -і, ліч.

Лік і колькасць 15.

|| парадк. пятна́ццаты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пятнаццаты з’езд ЛКСМБ 6/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пятнаццаты з’езд ВЛКСМ 10/57, 502, 503

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пятнаццаты з’езд КП(б)Б 4/162; 5/325; 8/657, 664; 12/204

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пятнаццаты з’езд ВКП(б) 1/81; 5/253, 324, 348, 352; 8/657; 10/32, 292; 12/146

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б Адбыўся 16—22.1.1934 у Мінску. Прысутнічалі 456 дэлегатаў з рашаючым і 271 з дарадчым голасам ад 65 119 чл. і канд. у чл. партыі разам з вайск. арг-цыямі; 37 909 чл. і канд. у чл. КП(б)Б]. Парадак дня; справаздачы ЦК КП(б)Б

(М.​Ф.​Гікала),

Рэвіз. камісіі КП(б)Б (І.​Ф.​Кудзелька), ЦК ККП(б)Б (І.​А.​Лычоў); даклады аб 15-годдзі ўтварэння КП(б)Б і БССР (В.​Ф.​Шаранговіч), аб калгасным і саўгасным будаўніцтве (М.​М.​Галадзед); выбары кіруючых органаў партыі і дэлегатаў на XVII з’езд ВКП(б). З’езд прааналізаваў вынікі 1-й пяцігодкі, вызначыў задачы і кірункі дзейнасці КП(б)Б у 2-й пяцігодцы, разгледзеў праблемы індустрыялізацыі рэспублікі, далейшай перабудовы сельскай гаспадаркі і інш. З’езд падвёў вынікі чысткі партыі: за 1933 з КП(б)Б выключана 9769 чл. і канд. у чл. партыі (18,4%), пераведзена з чл. у канд. 4266 чал. і з канд. у спачуваючыя 3108 чал. З’езд ухваліў дзейнасць ЦК КП(б)Б, прызнаў яго паліт. лінію правільнай, арганізац. работу здавальняючай; ухваліў тэзісы ЦК ВКП(б) да XVII з’езда партыі па 2-му пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР. Даў ацэнку праведзенаму ачышчэнню Наркамзема, Наркамасветы, АН БССР, БДУ, інш. дзярж., навук. і асв. устаноў ад нацыяналіст. элементаў, выхадцаў з дробнабурж. партый, трацкістаў, правых і інш.; калгасаў і саўгасаў — ад антысав. контррэв. элементаў. З’езд прыняў зварот да працоўных рэспублікі і байцоў БВА, у якім заклікаў цясней згуртавацца вакол КП(б)Б, памножыць намаганні ў барацьбе за перамогу сацыялізму, супраць здраднікаў пралетарскай рэвалюцыі — трацкістаў, правых апартуністаў, контррэв. бел. нацдэмаў. Выбраў ЦК КП(б)Б са 103 чл. і 43 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 11 чл., 38 дэлегатаў на XVII з’езд ВКП(б).

Літ.:

Резолюции XV съезда КП(б)Б. Мн., 1934;

Гікала М.Ф. Адчотны даклад XV з’езду аб рабоце ЦК КП(б)Б. Мн., 1934.

Р.​П.​Платонаў.

т. 13, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)