пятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак. (разм.).

Ісці, рухацца не прама, робячы петлі (у 3 знач.).

Веласіпедыст пятляе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пятля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пятля́ю пятля́ем
2-я ас. пятля́еш пятля́еце
3-я ас. пятля́е пятля́юць
Прошлы час
м. пятля́ў пятля́лі
ж. пятля́ла
н. пятля́ла
Загадны лад
2-я ас. пятля́й пятля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пятля́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пятля́ць несов., прям., перен., разг. петля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Ідучы, рухаючыся не па прамой лініі, рабіць петлі (у 2 знач.). Паўліку .. цяпер было не да разваг. Ён то пятляў накшталт зацкаванага беляка, то рабіў рэзкія скачкі ўбок. Беразняк. У збіраюся на пагоркі, апускаюся ў лагчыны, іду прама і пятляю сюды-туды, як пятляюць і самі дарогі. Сачанка. // Ісці, праходзіць петлямі; выгінацца. У сваё мястэчка з Врусоў я вяртаўся другой дарогай, якая пятляла па лесе па той бок чыгункі-аднапуткі. Навуменка. Па вузкай камяністай дарозе, што пятляе сярод сопак, сёння ішла пяхота. Шамякін. Дарога пятляла сярод палеткаў, часам збягала ў нізіну, дзе ад альховых парасткаў рэзка патыхала пахам рачной твані і старога зляжалага лісця. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пятля́ць разм. inen Bgen beschriben*; Krven beschriben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пятляць, віцца, звівацца; віляць, віхляць, крывуляць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

путля́ть несов., охотн. пятля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

петля́ть несов., прям., перен., разг. пятля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятлі́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пятлю́ пятлі́м
2-я ас. пятлі́ш петліце́
3-я ас. пятлі́ць пятля́ць
Прошлы час
м. пятлі́ў пятлі́лі
ж. пятлі́ла
н. пятлі́ла
Загадны лад
2-я ас. пятлі́ пятлі́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змеи́ться несов. змяі́цца; (виться) ві́цца; (петлять) пятля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)