пясча́нік, -у, мн. -і, -аў, м.

Асадкавая горная парода са спрасаванага пяску.

|| прым. пясча́нікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясча́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пясча́нік пясча́нікі
Р. пясча́ніку пясча́нікаў
Д. пясча́ніку пясча́нікам
В. пясча́нік пясча́нікі
Т. пясча́нікам пясча́нікамі
М. пясча́ніку пясча́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пясча́нік, -ку м., геол. песча́ник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пясча́нік, ‑у, м.

Асадкавая горная парода, змацаваны вапнай і глінай пясок, які ужываецца ў будаўніцтве. Камень-пясчанік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пясчанік 1/27, 501; 8/654

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯСЧА́НІК, пескавік,

асадкавая горная парода з зерняў пяску, сцэментаваных гліністым, карбанатным, крамяністым, жалезістым і інш. матэрыялам. Паводле памераў зерняў і мінер. саставу вылучаюць тыя ж разнавіднасці, што і сярод пяскоў. Вылучаюць таксама аркозы, граўвакі (П. з мінералаў і абломкаў асн. вывергнутых парод, пераважна эфузіўных) і туфагенныя П. (утрымліваюць піракластычны матэрыял да 50%). Паводле ступені звязанасці вылучаюць П. слаба-, сярэдне- і моцнасцэментаваныя. Шчыльнасць 2,25—2,67 г/см³, порыстасць 0,69—6,7%, мяжа трываласці на сцісканне 30—266 МПа. Пры метамарфізме П. пераўтвараецца ў кварцыт. Шырока выкарыстоўваецца ў буд-ве (вытв-сць друзу, жвіру; як бутавы камень, сценавы і абліцовачны матэрыял), як абразіў. Кварцавы П. ідзе на выраб вогнетрывалай дынасавай цэглы, шкла, кіслотатрывалых матэрыялаў. Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды, Псаміты.

т. 13, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пясча́нік м. мін. Sándstein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Белахвосты пясчанік 2/273

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

песча́ник геол. пясча́нік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sandstone [ˈsændstəʊn] n. geol. пясча́нік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)