Пясо́чная

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Пясо́чная
Р. Пясо́чнай
Д. Пясо́чнай
В. Пясо́чную
Т. Пясо́чнай
Пясо́чнаю
М. Пясо́чнай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пясочная Буда (в., Гомельскі р-н) 2/76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пясо́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пясо́чны пясо́чная пясо́чнае пясо́чныя
Р. пясо́чнага пясо́чнай
пясо́чнае
пясо́чнага пясо́чных
Д. пясо́чнаму пясо́чнай пясо́чнаму пясо́чным
В. пясо́чны (неадуш.)
пясо́чнага (адуш.)
пясо́чную пясо́чнае пясо́чныя (неадуш.)
пясо́чных (адуш.)
Т. пясо́чным пясо́чнай
пясо́чнаю
пясо́чным пясо́чнымі
М. пясо́чным пясо́чнай пясо́чным пясо́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пясо́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для пяску. Пясочная скрынка.

2. Шэра-жоўтага колеру. Плашч пясочнага колеру.

3. Прыгатаваны з сухога, рассыпістага цеста. Пясочнае пірожнае.

•••

Пясочны гадзіннік гл. гадзіннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўтава́та-пясо́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жаўтава́та-пясо́чны жаўтава́та-пясо́чная жаўтава́та-пясо́чнае жаўтава́та-пясо́чныя
Р. жаўтава́та-пясо́чнага жаўтава́та-пясо́чнай
жаўтава́та-пясо́чнае
жаўтава́та-пясо́чнага жаўтава́та-пясо́чных
Д. жаўтава́та-пясо́чнаму жаўтава́та-пясо́чнай жаўтава́та-пясо́чнаму жаўтава́та-пясо́чным
В. жаўтава́та-пясо́чны (неадуш.)
жаўтава́та-пясо́чнага (адуш.)
жаўтава́та-пясо́чную жаўтава́та-пясо́чнае жаўтава́та-пясо́чныя (неадуш.)
жаўтава́та-пясо́чных (адуш.)
Т. жаўтава́та-пясо́чным жаўтава́та-пясо́чнай
жаўтава́та-пясо́чнаю
жаўтава́та-пясо́чным жаўтава́та-пясо́чнымі
М. жаўтава́та-пясо́чным жаўтава́та-пясо́чнай жаўтава́та-пясо́чным жаўтава́та-пясо́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жо́ўта-пясо́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жо́ўта-пясо́чны жо́ўта-пясо́чная жо́ўта-пясо́чнае жо́ўта-пясо́чныя
Р. жо́ўта-пясо́чнага жо́ўта-пясо́чнай
жо́ўта-пясо́чнае
жо́ўта-пясо́чнага жо́ўта-пясо́чных
Д. жо́ўта-пясо́чнаму жо́ўта-пясо́чнай жо́ўта-пясо́чнаму жо́ўта-пясо́чным
В. жо́ўта-пясо́чны (неадуш.)
жо́ўта-пясо́чнага (адуш.)
жо́ўта-пясо́чную жо́ўта-пясо́чнае жо́ўта-пясо́чныя (неадуш.)
жо́ўта-пясо́чных (адуш.)
Т. жо́ўта-пясо́чным жо́ўта-пясо́чнай
жо́ўта-пясо́чнаю
жо́ўта-пясо́чным жо́ўта-пясо́чнымі
М. жо́ўта-пясо́чным жо́ўта-пясо́чнай жо́ўта-пясо́чным жо́ўта-пясо́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАРАКА́Л (Felis caracai),

млекакормячае роду кашэчых. Пашыраны ў пустынях Азіі і Афрыкі. Жыве ў расколінах скал, пячорах, густых зарасніках, норах інш. жывёл. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўжыня цела да 82 см, хваста да 30 см, маса да 13 кг. Знешне падобны на рысь, але цела больш тонкае, зграбнае, на высокіх тонкіх нагах. На канцах вушэй чорныя доўгія кутасікі. Поўсць кароткая, рудавата-пясочная, аднатонная. Нараджае 2—4 кацяняці. Корміцца зайцамі-талаямі, дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі.

Э.​Р.​Самусенка.

Каракал.

т. 8, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЗЕ́ЛІ,

зборная назва падобных па выглядзе і памерах парнакапытных жывёл сям. пустарогіх. 19 відаў. Пашыраны ў пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі. Жывуць статкам. Найб. вядомыя джэйран, дзерэн, газель-дама (Gasella dama) і інш.

Даўж. да 170 см, выш. ў карку да 120 см, маса да 85 кг. Целасклад лёгкі, зграбны. Маюць лірападобныя рогі даўж. да 80 см. Афарбоўка шаравата-пясочная або карычняватая з больш светлым нізам. Хутка бегаюць. Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1—2 дзіцянят. Аб’екты палявання. 3 віды і 7 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП.

Да арт. Газелі. Газель-дама.

т. 4, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РЫКС (Oryx gazella),

сернабык, парнакапытная жывёла сям. пустарогіх. 1 від, 3 падвіды (часта лічаць відамі). Пашыраны ў Афрыцы, на Пд Аравійскага п-ва і Сінайскім п-ве, у Іраку, Сірыі. О. белы, або аравійскі (O.g. leucoryx), акліматызаваны ў ЗША. Жывуць у стэпах, паўпустынях і пустынях парамі, невял. групамі, часам утвараюць статкі. Падвіды О. белы і О. шаблярогі, або шаблярогая антылопа (O.g. dammah, або O.g. tao), занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 2,35 м, выш. ў карку да 1,4 м, Maca да 200 кг. Самцы і самкі маюць доўгія (да 1,2 м) прамыя або дугападобныя рогі з вострымі канцамі. Афарбоўка цела шэра-пясочная, з рэзка акрэсленымі цёмнымі меткамі. Расліннаедныя. Здольныя доўгі час абыходзіцца без вады Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Аб’ект палявання і прыручэння.

А.​М.​Петрыкаў.

Орыкс шаблярогі.

т. 11, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)