пярэ́варацень, -ратня, мн. -ратні, -ратняў, м.

Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́варацень

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пярэ́варацень пярэ́варатні
Р. пярэ́варатня пярэ́варатняў
Д. пярэ́варатню пярэ́варатням
В. пярэ́варатня пярэ́варатняў
Т. пярэ́варатнем пярэ́варатнямі
М. пярэ́варатню пярэ́варатнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пярэ́варацень, -ратня м. фольк. о́боротень, пе́ревертень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́варацень, ‑ратня, м.

Паводле паданняў — чалавек, які ператварыўся, абярнуўся ў каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэварацень (фальклорны персанаж) 8/653

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯРЭ́ВАРАЦЕНЬ,

фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У слав., у т. л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл. Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., у бел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).

т. 13, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пярэ́варацень. Гл. пяраварацень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваўкала́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў ваўка; пярэварацень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zombie [ˈzɒmbi] n. infml зо́мбі, пярэ́варацень; нячы́сцік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пе́ревертень обл. пярэ́варацень, -ратня м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)