пы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

Пыхкае паравоз.

2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

П. люлькай.

|| аднакр. пы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пы́хкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пы́хкаю пы́хкаем
2-я ас. пы́хкаеш пы́хкаеце
3-я ас. пы́хкае пы́хкаюць
Прошлы час
м. пы́хкаў пы́хкалі
ж. пы́хкала
н. пы́хкала
Загадны лад
2-я ас. пы́хкай пы́хкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пы́хкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пы́хкаць несов.

1. пыхте́ть;

параво́з ~каў каля́ дэпо́ — парово́з пыхте́л о́коло депо́;

2. попы́хивать;

п. лю́лькай — попы́хивать тру́бкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Выпускаючы пару, газ, ствараць адрывістыя гукі. Пыхкалі парай паравозы ля дэпо. Лынькоў. Трактар.. завыў, як сірэна, потым пачаў пыхкаць і страляць газам. Кулакоўскі. Неўзабаве на стале пыхкаў параю пузаты самавар. П. Ткачоў. // Час ад часу выпускаць дым (пры курэнні). Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком. Колас. // Ствараць гукі, падобныя на пых-пых, пх-пх. Не бяжыць [Алесь], а, здаецца, коціцца, пыхкае, як вожык, стараецца не адстаць ад таварышаў... Ваданосаў. Дрыжачай рукою націскае Андрэй на бліскучы рэгулятар, напружваецца сам, як магутны паравоз, і, радасны, прыслухоўваецца.., як пыхкае пара з-пад бліскучых, гарачых поршняў цыліндра. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хкаць

1. kuchen vi, psten vi;

2. разм. (над чым-н.) schwtzen vi (über D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць пыхкаць.

Запыхкаў паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попы́хивать несов., разг. пы́хкаць;

попы́хивать тру́бкой пы́хкаць лю́лькай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пыхкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хнуць, пыхце́ць гл. пыхкаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

pykać

незак. пыхкаць люлькай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)