Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫРА́НКА, Хамутоўка,
рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р. Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 622 км². Пачынаецца з воз. Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца. Ад вытоку да воз. Белае называецца Хамутоўка. Асн. прыток — р. Бярвенка. Даліна ў сярэднім цячэнні невыразная, у верхнім і ніжнім трапецападобная (шыр. 200—300 м). Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, шыр. 3—4 м, месцамі да 10 м, на ўчастку ніжэй воз. Рыбніца да в. Пыра (3,2 км) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка, за 33 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 1,23 км², даўж. 7,5 км, найб.шыр. 400 м. Катлавіна вузкая, стужкападобная; схілы стромкія, выш. да 10 м, пад лесам. Праз возера цячэ р. Сламянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТВО́ЗЕРА,
возера ў Беларусі, у Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка. За 23 км на ПдУ ад г. Гродна. Пл. 0,55 км². Даўж. 1,7 км, найб.шыр. 0,4 км. Даўж. берагавой лініі 3,9 км. Схілы выш. 5—12 м, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. Праз Антвозера цячэ р. Сламянка і злучае яго з воз. Зацкава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЦКАВА,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка, за 26 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 0,75 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Схілы катлавіны выш. 8—10 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На ПнУ упадае р. Сламянка, на ПдЗ возера злучана пратокай з Белым возерам. Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА, Малотнева,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 0,78 км², даўж. каля 2,4 км, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 5,2 км. Схілы катлавіны выш. 4—5 м, пад лесам, участкамі на ПнЗ і ПдЗ разараныя. Берагі высокія, на З і У абразійныя. Дно сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРВЯНІ́СКАЕ ВО́ЗЕРА, Кальніца,
у Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка. за 32 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 1,04 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі больш за 9 км.
Схілы катлавіны выш. 9—10 м, стромкія. пад лесам. Берагі пераважна супадаюць са схіламі. Праз возера цячэ р. Сламянка (злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў), упадае ручай з воз. Чартова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гродзенскім раёне, у бас.р.Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 7,1 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 1,15 км. Пл. вадазбору 267 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры. Каля паўд. берага археал. помнік — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТРА,
рака ў Літве і Гродзенскім і Шчучынскім р-нах Гродзенскай вобл. Беларусі, правы прыток р. Нёман.
Даўж. 140 км. Пл. вадазбору 2060 км². Пачынаецца на тэр. Літвы (Варэнскі р-н), каля 20 км цячэ па мяжы Беларусі і Літвы. Асн. прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідзелька (злева), Пыранка (справа). Даліна да воз. Корава выразная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, шыр. 300—500 м, да вусця р. Рыча нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая. Рэчышча моцназвілістае, ніжэй в. Агароднікі Шчучынскага р-на на працягу 3 км камяністы перакат. Шыр. рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слабазабалочаныя, ніжэй — стромкія, выш. 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак. — пач. красавіка. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у пач. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. На левабярэжжы — Катранская пушча. Зоны адпачынку Котра (уздоўж ракі) і Скідзель (на левабярэжжы). Ад вусця ўверх па цячэнні (35 км) рыбапрамысл. ўчастак. У пойме меліярац. каналы.