пы́пніць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пы́пню пы́пнім
2-я ас. пы́пніш пы́пніце
3-я ас. пы́пніць пы́пняць
Прошлы час
м. пы́пніў пы́пнілі
ж. пы́пніла
н. пы́пніла
Загадны лад
2-я ас. пы́пні пы́пніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пы́пнячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пы́пніць ’запінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнив ’марудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пніць ’марудзіць, корпацца’, пу́пніцца ’тс’, пу́пня, пу́пна ’маруда’, фраз. пу́пня пу́пніць ’доўга рабіць нешта’ (ТС). Гл. пыпніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)