Пыля́ць1 ’кідаць з сілай, біць’ (навагр., Жыв. НС; глыб., Наша ніва, 2001, 24 вер.), пыльну́ць ’ударыць’ (паст., Сл. ПЗБ, Шат.), ’кінуцца, хутка пабегчы’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Шат.). Параўноўваюць з літ. pilti ’біць, ліць, сыпаць’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 4, 206), іншае значэнне суадносіцца з літ. pulti ’кінуцца’, але параўн. пуляць ’кідаць’ (гл.) і іншыя экспрэсіўныя дзеясловы такога тыпу, у аснове якіх ляжаць імітатывы тыпу пуль! піль! пур! і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пылі́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пылю́ пы́лім
2-я ас. пы́ліш пы́ліце
3-я ас. пы́ліць пы́ляць
Прошлы час
м. пылі́ў пылі́лі
ж. пылі́ла
н. пылі́ла
Загадны лад
2-я ас. пылі́ пылі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час пы́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)