пу́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пу́шачны пу́шачная пу́шачнае пу́шачныя
Р. пу́шачнага пу́шачнай
пу́шачнае
пу́шачнага пу́шачных
Д. пу́шачнаму пу́шачнай пу́шачнаму пу́шачным
В. пу́шачны (неадуш.)
пу́шачнага (адуш.)
пу́шачную пу́шачнае пу́шачныя (неадуш.)
пу́шачных (адуш.)
Т. пу́шачным пу́шачнай
пу́шачнаю
пу́шачным пу́шачнымі
М. пу́шачным пу́шачнай пу́шачным пу́шачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пу́шачны пу́шечный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́шачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пушкі. Пушачнае ядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Тое, што і каробка (у 1 знач.).

П. запалак.

|| прым. пу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння наземных, надводных і паветраных цэлей.

2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпраменьвання (спец.).

Кобальтавая п.

|| прым. пу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́шечный

1. (вообще орудийный) гарма́тны;

2. (относящийся к особому виду орудия) пу́шачны; см. пу́шка;

пу́шечное мя́со гарма́тнае мя́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЖОНС (Jones) Джон Пол

(6.7.1747, Кіркбін, каля г. Дамфрыс, Вялікабрытанія — 18.7.1792),

ваенна-марскі дзеяч, нац. герой ЗША. Каля 1773 перасяліўся ў амер. калоніі Вялікабрытаніі. У вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 адзін з арганізатараў і кіраўнік флоту каланістаў, на чале невял. флатыліі здзейсніў нападзенне на англ. порт Уітхавен і спаліў яго (1778), на чале пашкоджанага фрэгата ўзяў на абардаж 44-пушачны брыт. фрэгат (22.9.1779). Па запрашэнні Кацярыны II у 1788—89 служыў у рас. ВМФ, контр-адмірал. У рус.-тур. вайну 1787—91 на чале паруснай эскадры Дняпроўскага лімана ва ўзаемадзеянні з вёславай флатыліяй К.Насаў-Зігена і войскамі А.В.Суворава ў чэрв. 1788 разбіў тур. флот каля Ачакава. Памёр у Парыжы. Прах Дж. ў 1905 перавезены ў ЗША.

т. 6, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)