устаноўка, у якой ажыццяўляюцца сутыкненні сустрэчных пучкоў зараджаных часціц, паскораных эл. полем да высокіх энергій; адзін з паскаральнікаў зараджаных часціц. Ужываюцца паскаральнікі з сустрэчнымі электрон-пазітроннымі, электрон-пратоннымі, пратон-пратоннымі і пратон-антыпратоннымі пучкамі.
Бываюць цыклічныя (найб. пашыраны) і лінейныя. Маюць мішэнь — пучок часціц ад другога паскаральніка ці другі пучок ад гэтага ж паскаральніка; для павелічэння шчыльнасці пучкоў часціц — спец. накапляльныя кольцы, дае назапашваюцца і адна- ці шматразова сутыкаюцца зараджаныя часціцы. Найб, эфектыўна пераўтвараюць энергію паскораных зараджаных часціц у энергію спакою новых элементарных часціц. Напр., існуе паскаральнік, дае электроны (ці пазітроны) з энергіяй 30 ГэВ сутыкаюцца з пратонамі з энергіяй 800 ГэВ, у выніку могуць атрымлівацца часціцы з масай спакою да 300 ГэВ (г Гамбург, Германія).
І.С.Сацункевіч.
Да арт.Паскаральнікі з сустрэчнымі пучкамі. Схема будовы лінейнага індукцыйнага паскаральніка: 1 — асяродак індуктара; 2 — абмотка ўзбуджэння; 3 — факусавальная шпуля; 4 — напрамак інжэкцыі паскораных электронаў.Да арт.Паскаральнікі з сустрэчнымі пучкамі: 1 — схема электрон-пазітроннага паскаральніка (HERA — вакуумны тунэль; PETRA — інжэктар электронаў); 2 — знешні выгляд элементаў магнітнага ланцуга паскаральніка (адхіляльныя магніты — белы колер, факусавальныя — блакітны).
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паддува́ла, ‑а, н.
Адтуліна пад топкай, куды праходзіць паветра, якое падтрымлівае гарэнне. Адчыніць паддувала. □ Водсвет полымя цераз паддувала, цераз шчылінкі ў дзверцах падаў на падлогу пучкамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСНІКІ́,
у беларусаў каляровыя стужкі, тасёмкі з разнаколерных шаўковай, баваўнянай тканін ці даматканай шарсцянкі, якія ўпляталі ў косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску; часам К. ўквечвалі пярэстымі пучкамі часанай воўны (вясельны ўбор маладой Ляхавіцкага строю). Выйшлі з ужытку.
хвароба мужчын. Існуе меркаванне, што ўзбуджальнік — залацісты стафілакок. На патыліцы на мяжы росту валасоў, зрэдку на падбародку з’яўляюцца дробныя вузельчыкі, якія групуюцца і зліваюцца паміж сабой. Скура робіцца цвёрдай, валасы растуць пучкамі. Пасля ўскрыцця фалікулярных вузельчыкаў застаюцца келоідныя рубцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАГЕ́НАВЫЯ ВАЛО́КНЫ,
разнавіднасць валокнаў злучальнай тканкі жывёл і чалавека. Складаюцца з бялку калагену, што сінтэзуецца фібрабластамі, хандрабластамі і астэабластамі. К.в. ўтвораны пучкамі фібрыл, якія складаюцца з протафібрыл. Фарміруюцца ў пазаклетачнай прасторы полімерызацыяй трапакалагену. Моцныя на разрыў, мала эластычныя, выконваюць мех. (апорную) функцыю. У храстку К.в. наз. хандрынавымі, у касцях — асеінавымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
су́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сушыць.
2.узнач.прым. Высушаны, нарыхтаваны шляхам сушкі. Сушаныя грыбы. □ Кожны дзень бабуля ўзнагароджвала мяне .. сушанай морквай і арэхамі.Бядуля.Дыхнула водарам сушаных траў, што тырчалі пучкамі з-пад бэлькі, сабраныя на чай і лекі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНІ́ШЧЫК (Віктар Міхайлавіч) (н. 19.3.1945, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у БДУ. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай структуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
Тв.:
Структурный анализ. Мн., 1979 (разам з Г.А.Гуманскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАПЛЯ́ЛЬНІК,
1) у ЭВМ — частка запамінальнага прыстасавання, дзе непасрэдна захоўваецца інфармацыя; таксама само запамінальнае прыстасаванне. Напр., Н. на магн. дыску, Н. на магн. стужцы. Асн. характарыстыкі — ёмістасць і шчыльнасць запісу інфармацыі.
2) Н. зараджаных часціц (накапляльнае кальцо) — элемент сістэмы сустрэчных пучкоў (гл.Паскаральнікі з сустрэчнымі пучкамі). Уяўляе сабой кальцавую вакуумную камеру, якая знаходзіцца ў магн. полі і дзе назапашваюцца часціцы ад многіх цыклаў паскарэння.