Пу́хавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пу́хавічы
Р. Пу́хавіч
Пу́хавічаў
Д. Пу́хавічам
В. Пу́хавічы
Т. Пу́хавічамі
М. Пу́хавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«Пухавічы» (санаторый) 9/351

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ХАВІЧЫ,

вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Свіслач пры ўпадзенні ў яе р. Цітаўка, на аўтадарозе Мінск—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на У ад г. Мар’іна Горка, 65 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Пухавічы. 2236 ж., 882 двары (2001). Прадпрыемства водна-гасп. сістэм, лясніцтва, дрэваапр. цэх, рамонтна-буд. ўчастак. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ваеннапалонных і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 2 км ад вёскі дом адпачынку «Пухавічы».

Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як прыватная вёска Мінскага пав. ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ігуменскага пав. З канца 18 ст. ўласнасць Сулістроўскіх, Фрыбесаў, Эсткаў, Ваньковічаў. У 1886—860 ж., 73 двары. царква (з 1874), нар. вучылішча (з 1863), 3 сінагогі, 2 піваварні, 26 крам, 4 кірмашы на год. У пач. 20 ст. ў мястэчку 2225 ж., 418 двароў. У 1905 адбылося рэв. выступленне насельніцтва. У 1922—58 працавала бальніца. У 1924—25 цэнтр Пухавіцкага раёна. З 1938 вёска.

А.​А.​Прановіч.

т. 13, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Пухавічы» (дом адпачынку) 4/257

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ХАВІЧЫ,

вёска ў Чырвоненскім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., на паўд. беразе воз. Чырвонае. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 256 км ад Гомеля. 746 ж., 293 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы партыз. аэрадрома.

т. 13, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пухавічы (в., Жыткавіцкі р-н) 1/71, 216; 4/449 (к.); 8/634

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пухавічы (чыг. ст., Пухавіцкі р-н) 3/155; 7/232, 234; 8/634

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пухавічы (в., Пухавіцкі р-н) 1/513 (к.); 7/226, 232; 8/633, 634; 11/140, 261 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пу́ховичи г.п. Пу́хавічы, род. Пу́хавіч и -вічаў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЙНІ́ЛАВА,

вёска ў Беларусі, у Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад г. Чэрвень, 54 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Пухавічы. 256 ж., 94 двары (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)