ПУСТЫ́ННЫЯ ЗО́НЫ,

прыродныя зоны сушы, у натуральных ландшафтах якіх пераважаюць пустыні. Распасціраюцца ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, субтрапічных і трапічных паясах абодвух паўшар’яў Зямлі. Асобна вылучаецца арктычных пустыняў зона. Агульная плошча пустынь складае 31,4 млн. км² (каля 22% сушы Зямлі).

П.з. ўмеранага пояса займаюць участкі ў Паўн Амерыцы ў міжгорных катлавінах нагор’я Вял. Басейн на Пн ад 38—40° паўн. ш., у Еўразіі — паўд. ч. Прыкаспійскай нізіны, плато Усцюрт, ч. Туранскай нізіны, Казахскага драбнасопачніка, паўн. ч. тэр., прылеглай да Куньлуня і Наньшаня, Джунгарскую катлавіну і катлавіну Вял. Азёр у Манголіі (шыр. зоны да 700—800 км). Арэал іх распасцірання перарваны горнымі сістэмамі Цянь-Шаня і Джунгарскага Алатау. Большая ч. зоны прадстаўлена пясчанымі пустынямі. Паміж Каспійскім і Аральскім морамі, на плато Усцюрт — друзаватая гіпсаваная, у межах Тургайскага плато — гліністая, у зах. ч. Прыбалхашша — глініста-камяністая пустыні. Клімат кантынент., з гарачым летам і халоднай марознай зімой. Сярэднія т-ры ліп. 22—32 °C, макс. да 50 °C, студз. ад -7 да -15 °C, мінім. да -48 °C. Гадавая сума ападкаў 100—200 мм, у асобных месцах Сярэдняй Азіі — да 10 мм. Паверхня П.з. атрымлівае сонечнай радыяцыі 500—630 кДж/см² (120—150 ккал/см²) за год. П.з. субтрапічных паясоў распасціраюцца на Пн Афрыкі, уздоўж паўд. ўзбярэжжа Міжземнага м.; у Азіі — асобнымі арэаламі на Пд Сярэдняй Азіі (на Пд ад 40° паўн. ш.), унутры Іранскага нагор’я, уключаны плямамі ў паўпустыні на Пн Сірыі і Ірака, ахопліваюць высакагорныя халодныя пустыні Усх. Паміра і Тыбета; у Паўн. Амерыцы займаюць паўд. ч. Вял. Басейна, пустыню Махаве, паўн. ч. Мексіканскага нагор’я; у Аўстраліі — паўд. раёны мацерыка; у Паўд. Афрыцы пашыраны на плато і ў міжгорных упадзінах Вял. Кару, у Паўд. Амерыцы прымеркаваны да ўсх. схілаў і падножжаў Анд, дзе чаргуюцца з паўпустынямі. Клімат П.з. рэзка засушлівы, з гарачым летам і халаднаватай зімой. Сярэднія т-ры самага халоднага месяца рэдка бываюць ніжэй за 0 °C, а самага цёплага — ніжэй за 20—25 °C. У Паўн. Амерыцы (Даліна Смерці), у адным з самых гарачых месц на Зямлі, т-ра паветра дасягае 56,7 °C. Высакагорныя пустыні Паміра і Тыбета маюць халодны кантынент. клімат. Сярэднія т-ры летам 10—15 °C, зімой ад -15 да -20 °C. Гадавая сума ападкаў 50—200 мм. Выпаральнасць 1500—2000 мм. Сумарная сонечная радыяцыя складае 670—750 кДж/см² (160—180 ккал/см²) за год. П.з. трапічных паясоў размешчаны ва ўнутраных раёнах і зах. (прыакіянічных) сектарах амаль усіх мацерыкоў. Найб. плошчы займаюць у Афрыцы (пустыні Сахара, Калахары, Наміб), у Азіі (пустыні Аравійскага п-ва і пустынныя раёны ў Індыі і Пакістане), у Аўстраліі (Вял. Пясчаная пустыня і Вял. пустыня Вікторыя). У Паўн. і Паўд. Амерыцы П.з. выцягнуты ўздоўж зах. ускраін (Каліфарнійскі п-аў, Мексіканскае нагор’е, схілы Анд). Клімат засушлівы, з мяккай цёплай зімой (сярэднія т-ры студз. 20—25 °C). Ваганні тэмператур ад -3—5 °C да 50—60 °C, паверхня глебы можа награвацца да 90 °C. Ападкаў выпадае 50—100 мм за год, у асобных раёнах ападкі не выпадаюць на працягу некалькіх гадоў. У пустынях прыакіянскіх сектараў ападкаў больш за 100 мм за год. Выключнай сухасцю вызначаюцца прыакіянскія пустыні Наміб і Атакама. Воблачнасць амаль адсутнічае. Сонечная радыяцыя пустынь трапічных паясоў дасягае найб. значэнняў на Зямлі — 750—920 кДж/см² (180—220 ккал/см²) за год. Пустынныя землі выкарыстоўваюцца шляхам развіцця аазіснага земляробства, арашэння, качавой жывёлагадоўлі. Глебы, расліннасць і жывёльны свет гл. ў арт. Пустыня.

В.​С.​Аношка.

т. 13, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шэра-бурыя пустынныя глебы

т. 18, кн. 1, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пусты́нны, -ая, -ае.

1. гл. пустыня.

2. Пусты, бязлюдны.

Пустынныя вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусты́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пусты́нны пусты́нная пусты́ннае пусты́нныя
Р. пусты́ннага пусты́ннай
пусты́ннае
пусты́ннага пусты́нных
Д. пусты́ннаму пусты́ннай пусты́ннаму пусты́нным
В. пусты́нны (неадуш.)
пусты́ннага (адуш.)
пусты́нную пусты́ннае пусты́нныя (неадуш.)
пусты́нных (адуш.)
Т. пусты́нным пусты́ннай
пусты́ннаю
пусты́нным пусты́ннымі
М. пусты́нным пусты́ннай пусты́нным пусты́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пусты́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пусты́нны пусты́нная пусты́ннае пусты́нныя
Р. пусты́ннага пусты́ннай
пусты́ннае
пусты́ннага пусты́нных
Д. пусты́ннаму пусты́ннай пусты́ннаму пусты́нным
В. пусты́нны (неадуш.)
пусты́ннага (адуш.)
пусты́нную пусты́ннае пусты́нныя (неадуш.)
пусты́нных (адуш.)
Т. пусты́нным пусты́ннай
пусты́ннаю
пусты́нным пусты́ннымі
М. пусты́нным пусты́ннай пусты́нным пусты́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

высакаго́рна-пусты́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. высакаго́рна-пусты́нны высакаго́рна-пусты́нная высакаго́рна-пусты́ннае высакаго́рна-пусты́нныя
Р. высакаго́рна-пусты́ннага высакаго́рна-пусты́ннай
высакаго́рна-пусты́ннае
высакаго́рна-пусты́ннага высакаго́рна-пусты́нных
Д. высакаго́рна-пусты́ннаму высакаго́рна-пусты́ннай высакаго́рна-пусты́ннаму высакаго́рна-пусты́нным
В. высакаго́рна-пусты́нны (неадуш.)
высакаго́рна-пусты́ннага (адуш.)
высакаго́рна-пусты́нную высакаго́рна-пусты́ннае высакаго́рна-пусты́нныя (неадуш.)
высакаго́рна-пусты́нных (адуш.)
Т. высакаго́рна-пусты́нным высакаго́рна-пусты́ннай
высакаго́рна-пусты́ннаю
высакаго́рна-пусты́нным высакаго́рна-пусты́ннымі
М. высакаго́рна-пусты́нным высакаго́рна-пусты́ннай высакаго́рна-пусты́нным высакаго́рна-пусты́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́рна-пусты́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рна-пусты́нны го́рна-пусты́нная го́рна-пусты́ннае го́рна-пусты́нныя
Р. го́рна-пусты́ннага го́рна-пусты́ннай
го́рна-пусты́ннае
го́рна-пусты́ннага го́рна-пусты́нных
Д. го́рна-пусты́ннаму го́рна-пусты́ннай го́рна-пусты́ннаму го́рна-пусты́нным
В. го́рна-пусты́нны (неадуш.)
го́рна-пусты́ннага (адуш.)
го́рна-пусты́нную го́рна-пусты́ннае го́рна-пусты́нныя (неадуш.)
го́рна-пусты́нных (адуш.)
Т. го́рна-пусты́нным го́рна-пусты́ннай
го́рна-пусты́ннаю
го́рна-пусты́нным го́рна-пусты́ннымі
М. го́рна-пусты́нным го́рна-пусты́ннай го́рна-пусты́нным го́рна-пусты́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГІДРАФО́БЫ [ад гідра... + ...фоб(ы)],

арганізмы, якія пазбягаюць блізкасці або лішку вады (напр., кактусавыя, некат. стэпавыя, пустынныя і паўпустынныя злакавыя, саранча, скарпіёны і інш.).

т. 5, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЫ́ДНАЯ ЗО́НА (ад лац. aridus сухі),

агульная назва геаграфічных зонаў з нізкім увільгатненнем, дзе земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні (гл. Паўпустынныя зоны і Пустынныя зоны, Арыдны клімат).

т. 2, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЗІФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад грэч. basis аснова + phileō люблю),

арганізмы, якія нармальна развіваюцца на шчолачным субстраце. Напрыклад, урабактэрыі, з вышэйшых раслін — пераважна стэпавыя і пустынныя віды, а таксама белая акацыя, скумпія, лістоўніца еўрапейская, вятроўнік шасціпялёсткавы, ветраніца лясная і інш.

т. 2, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)