пуска́льнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пуска́льнік |
пуска́льнікі |
| Р. |
пуска́льніка |
пуска́льнікаў |
| Д. |
пуска́льніку |
пуска́льнікам |
| В. |
пуска́льнік |
пуска́льнікі |
| Т. |
пуска́льнікам |
пуска́льнікамі |
| М. |
пуска́льніку |
пуска́льніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пуска́льнік м., тех. пуска́тель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Магнітны пускальнік 6/521—522
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКА́ЛЬНІК МАГНІ́ТНЫ,
электрычны апарат пераменнага току для дыстанцыйнага пуску, спынення і аховы ад перагрузак і кароткіх замыканняў эл. установак (напр., рухавікоў з каротказамкнутым ротарам). Бывае нерэверсіўны і рэверсіўны, існуюць спец. П.м. для пераключэння абмотак шматскарасных электрапрыводаў.
Кантактавая сістэма П.м. спрацоўвае ад эл.-магн. прывода. Нерэверсіўны П.м. мае кнопачны пульт, кантактар і цеплавое рэле. У адрозненне ад яго рэверсіўны П.м. мае 2 кантактары, зблакіраваныя механічна і электрычна (ва ўключаным стане можа знаходзіцца талькі адзін з іх). Пры пачарговым уключэнні кантактараў пераключаюцца фазы сілкавання і напрамак вярчэння рухавіка мяняецца. Вырабляецца ў звычайным, ахоўным і выбуховабяспечным варыянтах.
т. 13, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)