Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пу́рпурпу́рпур, -ру м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пу́рпур, -ру м., в разн. знач.пу́рпур;
п. зары́ — пу́рпур зари́;
п. сцяго́ў — пу́рпур знамён;
апрану́цца ў п. — оде́ться в пу́рпур
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пу́рпур, ‑у, м.
1. Натуральная каштоўная фарба чырвона-фіялетавага колеру, якая ўжывалася ў старажытнасці для афарбоўкі тканіны.
2. Ярка-чырвоны колер з фіялетавым адценнем. [Коркія] бачыў роўную гладзь мора і над ім палымнеючы пурпур зары.Самуйлёнак.Верасовыя пустэчы, аблітыя сонцам, так цвілі, што павольныя аблокі, адбіваючы іх .. цвіценне, былі афарбаваныя знізу ў лёгкі пурпур.Караткевіч.
3.Уст. Дарагое адзенне або тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем. Апрануцца ў пурпур.
[Лац. purpura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУ́РПУР (ад лац. purpura пурпурная куклянка, пурпурны колер) антычны, прыродны чырванавата-фіялетавы фарбавальнік. Утрымліваецца ў выдзяленнях гіпабранхіяльных залоз марскіх бруханогіх малюскаў—іглянак, або пурпурных куклянак, напр., балінус, або мурэкс, брандарыс (Bolinus brandaris, або Murex brandaris). Па хім. прыродзе — вытворнае прыроднага фарбавальніка індыга.
Вядомы каля 1600 г. да н.э. (Стараж. Егіпет, Фінікія). Выкарыстоўваўся для афарбоўкі тканін, а таксама ў жывапісе, касметыцы і інш. У стараж. Рыме афарбаваная П. адзежа была адметнай адзнакай вышэйшых пасад.
3) дарагое адзенне або тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пу́рпур ’ярка-чырвоны колер, фарба’ (ТСБМ), ст.-бел.пурпура ’тс’; сюды ж пурпуро́вачка (пра дзяўчыну) (карэліц., Марц.). Запазычана з ням.Purpur праз рус.пу́рпур ’тс’, або з лац.purpura, магчыма, праз польск.purpura (параўн. Булыка, Лекс. запазыч., 111), вядомага з XVI ст. (Банькоўскі, 2, 966), што ўзыходзяць да грэч.πορφύρα ’фарба з соку мідыі; тканіна, афарбаваная гэтым сокам’, што ў сваю чаргу паходзіць з невядомай палеабалканскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зрокавы пурпур 4/599; 5/434; 8/432
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)